Адчужанасьць (фільм)
Выгляд
| Адчужанасьць | |
| Detachment | |
| Жанр | драматычны фільм[1] |
|---|---|
| Рэжысэр | Тоні Кей |
| Сцэнарыст | Карл Лунд |
| Прадусар | Бінга Губельман Бэнджы Кон Карл Лунд Крыс Папавасіліў Грэг Шапира Остын Старк Эдрыён Броўдзі (выканаўчы) |
| У ролях | Эдрыён Броўдзі Марша Гэй Хардэн Джэймс Каан Крыстына Хэндрыкс Люсы Лью Сэмі Гэйл |
| Кампазытар | The Newton Brothers |
| Апэратар | Тоні Кей |
| Мантаж | Бэры Аляксандар Браўн[d] |
| Вытворчасьць | Appian Way Kingsgate Films |
| Распаўсюд | Officine UBU[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 25 красавіка 2011 |
| Працягласьць | 97 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
„Адчу́жанасьць“ (па-ангельску: Detachment) — фільм рэжысэра Тоні Кея, драма, прысьвечаная сыстэме школьнай адукацыі ЗША.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэнры Барт — настаўнік на замену, які атрымлівае чарговае часовае прызначэньне. На гэты раз ён павінен выкладаць ангельскую мову і літаратуру ў «няшчаснай» школе, дзе звычайныя рэчы нецэнзурная лаянка і абразы ў дачыненьні да настаўнікаў. Расказ пра кароткі пэрыяд з жыцьця гэтай школы суправаджаецца своеасаблівымі інтэрв’ю, у якіх Барт разважае пра непаразуменьне, бясьсільле і няўдзячнасць, з якімі даводзіцца сутыкацца настаўнікам у штодзённым жыцьці. Асобную сюжэтную лінію складае спроба вярнуць да нармальнага жыцьця маладую прастытутку Эрыку, якую Генры сустрэў уночы ў горадзе.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эдрыён Броўдзі — Гэнры Барт
- Марша Гэй Хардэн — дырэктар Кэрал Дырдэн
- Джэймс Каан — містэр Чарльз Сіболдт
- Крыстына Хэндрыкс — міс Сара Мэдысон
- Люсы Лью — доктар Дорыс Паркер
- Сэмі Гэйл — Эрыка
- Брайан Кренстан — Рычард Дзірдан
- Ўільям Петэрсэн — містэр Сардж Кэплер
- Блайт Данэр — міс Пэркінс
- Цім Блэйк Нэльсан — містэр Ўайат
- Беці Кэй — Мэредыт
- Лумс Зорыч — дзядуля
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2011 — прэм’ера на кінафэстывалі «Трайбека».
- 2011 — узнагарода крытыкаў і прыз «Аткрыцьцё» на фэсьце амэрыканскага кіно ў Давіле.
- 2011 — прыз за найлепшае мастацкае дасягненьне на Такійскім кінафэстывалі (Тоні Кэй).
- 2011 — прыз гледачоў на кінафэстывалі ў Сан-Паўлу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cakarel E. MUBI (анг.) — 2007.