Адхіленьне разьвіцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Адхіленьне разьвіцьцяэвалюцыйнае адхіленьне ў разьвіцьці органа на сярэдніх ступенях яго ўтварэньня.

Здараецца падчас зародкавага разьвіцьця. Ёсьць відам філэмбрыягенэзу. Прыводзіць да зьмяненьня будовы органа ў дарослага арганізма ў параўнаньні з продкамі. Прыкладам у эпідэрмальная частка зачаткаў лускі ў паўзуноў на сярэдніх ступенях яе разьвіцьця падвяргаецца арагавеньню замест акасьцяненьня, як у акулаў. У расьлінаў прыкладам служаць клюбні і цыбуліны, якія ўтварыліся зь першаснай зародкавай расьліннай пупышкі. Тэрмін у 1864 годзе ўвёў нямецкі біёляг Ёган-Фрыдрых Мюлер(de)[1] (Фрыц Мюлер).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дэвіяцыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 323. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0