Адольф Лёоз
Адольф Лёоз | |
Дата нараджэньня | 10 сьнежня 1870[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 жніўня 1933[1][2][6][…] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, пісьменьнік, архітэктурны крытык, дызайнэр, фатограф, настаўнік, тэарэтык мастацтва, эсэіст, калекцыянэр мастацтва, дызайнэр мэблі |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Бацька | Адольф Лёоз[d] |
Адольф Франц Карл Віктар Марыя Лёоз (па-нямецку: Adolf Franz Karl Viktor Maria Loos; 10 сьнежня 1870 — 23 жніўня 1933) — аўстрыйскі архітэктар і ўплывовы эўрапейскі тэарэтык сучаснае архітэктуры. Ягоны нарыс «Арнамэнт і злачыннасьць» прапаноўваў выкарыстоўваць гладкія і выразныя паверхні пры аздабленьні будынкаў у адрозьненьне ад пышных упрыгожваньняў, характэрных для юнгендстылю і прадстаўнікоў школы Ота Вагнэра. Выступаў таксама за больш сучасныя эстэтычныя прынцыпы Венскае сэцэсіі, што яскрайва адбіваецца ў дызайне венскага Лёозгаўса. Лёоз стаў піянэрам сучаснае архітэктуры і зрабіў свой унёсак у тэорыю і крытыку мадэрнізму ў галіне архітэктуры і дызайну і распрацаваў мэтад раўмплян, што літаральна азначае прасторавы плян, мэтад аздабленьня нутраных памяшканьняў. Узор раўмпляну ёсьць Віла Мюлераў у Празе.
Лёоз быў жанаты тройчы, але ўсе шлюбы скончыліся роспустам. Ён пакутаваў на дрэннае самаадчуваньне, уключаючы засмучэньне слыху. У 1928 годзе быў асуджаны на турэмнае зьняволеньне за пэдафільства, гвалтуючы дзяўчынак ад 8 да 10 гадоў, якія паходзілі зь бедных сем’яў. Памёр ва ўзросьце 62 гадоў ў Кальксбургу, што знаходзіцца каля Вены.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Adolf Loos (нід.)
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Vědecká knihovna v Olomouci Adolf Loos // REGO (чэс.)
- ^ а б Loos, Adolf, 1870-1933 // рэгіянальная база зьвестак Пльзенскай мескай бібліятэкі (чэс.)
- ^ Encyklopedie dějin města Brna (чэс.) — 2004.
- ^ The Other Interface
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Працы Адольфа Лёоза і пра яго. Internet Archive.
- Адольф Лёоз, Вена 1900 і аўстрыйская сучасная архітэктура. Tour My Country.
- Біяграфія Адольфа Лёоза. WOKA Lamps Vienna.