Адносіны Грузія – Садружнасьць незалежных дзяржаваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адносіны Грузія – Садружнасьць незалежных дзяржаваў
Грузія і Садружнасьць незалежных дзяржаваў

Грузія

СНД

Адносіны паміж Грузіяй і Садружнасьцю Незалежных Дзяржаваў (СНД) — гэта шматбаковыя міжнародныя адносіны паміж трэцяй краінай і наднацыянальнай арганізацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сьнежня 1993 году рашэньнем Савета кіраўнікоў дзяржаваў Грузія была прынята ў Садружнасьць[1], а 9 сьнежня 1993 году Грузія далучылася да Статута СНД.[2]

Грузія выйшла са складу міністраў абароны СНД 3 лютага 2006 году, паколькі сяброўства ў гэтай групе было несумяшчальна з удзелам у НАТА.[3]

Выхад Грузіі з СНД[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 жніўня 2008 году прэзыдэнт Грузыі Міхаіл Саакашвілі абвясьціў аб жаданьні выйсьці з СНД у сувязі з расейска-грузінскай вайной. 14 жніўня 2008 году парлямэнт Грузыі аднагалосна (117 галасамі) прыняў рашэньне аб выхадзе Грузыі з арганізацыі. У адпаведнасьці са Статутам СНД (арт. 9 главы І) дзяржава-ўдзельніца мае права выйсьці з Садружнасьці. Аб такім намеры дзяржава пісьмова паведамляе дэпазытарыю гэтага Статута за 12 месяцаў да выхаду. Пры гэтым абавязацельствы, якія ўзьніклі за пэрыяд удзелу ў гэтай Хартыі, абавязваюць адпаведныя дзяржавы да іх поўнага выкананьня. 9 кастрычніка 2008 году міністар замежных справаў Маскальскай Фэдэрацыі Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў жніўні 2009 году Савет міністраў замежных справаў краінаў СНД прыняў афіцыйнае рашэньне аб спыненьні членства Грузыі ў Садружнасьці. 18 жніўня 2009 году Грузыя афіцыйна выйшла з СНД.[4][5]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Решение о вступлении Республики Грузия в Содружество Независимых государств
  2. ^ Исполнительный комитет СНГ – Устав Содружества Независимых Государств Архіўная копія ад 2018-05-27 г.
  3. ^ Georgia: Withdraws From CIS Defense Council
  4. ^ Выход Грузии из СНГ обернётся трудностями для грузин — зампред комитета ГД // Информационное Агентство Тренд
  5. ^ Грузия: Можно прожить и без СНГ // Росбалт