Перайсьці да зьместу

Агюст Барб’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агюст Барб’е
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 красавіка 1805(1805-04-29)[1][2][3][…]
Памёр 13 лютага 1882(1882-02-13)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, драматург, пісьменьнік, лібрэтыст
Мова француская мова[6]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Анры́-Агю́ст Барб’е́ (па-француску: Henri-Auguste Barbier; 29 красавіка 1805, Парыж — 13 лютага 1882, Ніцца) францускі паэт, драматург, які належаў да рамантычнай школы.

Нарадзіўся 29 красавіка 1805 году ў Парыжы. Вучыўся ў ліцэі Генрыха IV і некаторы час вывучаў права, аднак так і ня стаў юрыстам, адразу пасьля вучобы заняўшыся літаратурнай дзейнасьцю. Разам з Альфонсам Руае дэбютаваў у 1830 годзе раманам «Дрэнныя хлопцы» («Les Mauvais garçons»). Валодаючы дастатковымі матэрыяльнымі сродкамі, жыў у Парыжы цалкам незалежна, не займаючы ніякай пасады, дзяржаўнай ці грамадзкай.

Пасьля Ліпеньскай рэвалюцыі ў «Revue de Paris» сталі зьяўляцца вершы Барбʼе, якія хутка прынесьлі яму вядомасьць. Вершы на тэму рэвалюцыі, напісаныя па ўзоры ямбаў Андрэ Шэнье, былі сабраны Барбʼе ў дэбютную складанку «Ямбы» («Iambes», 1831), якая карысталася велізарным посьпехам ня толькі ў рэвалюцыйна настроеных колах францускай інтэлігенцыі, але і за межамі Францыі, у прыватнасьці ў Расейскай імпэрыі. Складанкі вершаў «Сільвы» («Silves», 1864), «Сатыры» («Satires», 1868), «Гераічныя рыфмы» («Rimes héroiques»), а таксама драматычныя этуды, проза, пераклады з Шэксьпіра, Колрыджа і іншых (складанка «Chez les poètes») не дадалі нічога да славы, якую Барбʼе заваяваў сваімі першымі вершамі. Сааўтар лібрэта опэры Г. Бэрліёза «Бэнвэнута Чэліні» (1838). З 1869 году — сябра Францускай акадэміі.

Памёр у Ніццы 13 лютага 1882 году.

  • Ямбы и Поэмы / Ред., вступ. статья и примеч. М. П. Алексеева. — Одесса, 1922. (рас.)
  • Избранные стихотворения. Перевод с французского / Редакция переводов и предисловие Е. Г. Эткинда. — М.: Художественная литература, 1953. (рас.)
  • Беранже П.-Ж., Барбье О., Дюпон П. Песни. Стихотворения. Перевод с французского / Сост., вступ. статья и примеч. С. Брахман. — М.: Художественная литература, 1976. (рас.)
  1. 1 2 Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962.
  2. 1 2 3 4 Barbier, Henri Auguste (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 387.
  3. 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. 1 2 Барбье Огюст // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. 1 2 Барбье, Анри-Огюст (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. III. — С. 50—51.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.