Агракліматычнае раянаваньне Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агракліматы́чнае раянава́ньне Белару́сі — падзел тэрыторыі Беларусі па ступені спрыяльнасьці кліматычных умоваў для земляробства. Пры падзеле бяруцца пад увагу такія чыньнікі, як сярэдняя тэмпэратура вэгетацыйнага пэрыяду, працягласьці інтэрвалаў з асобнымі тэмпэратурамі паветра і гадавых сум ападкаў.

Агракліматычныя вобласьці і раёны Беларусі

Выдзяляюць 3 агракліматычныя вобласьці:

I. паўночная ўмерана цёплая вільготная;
II. цэнтральная цёплая умерана вільготная;
III. паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная.

Для кожнай з гэтых абласьцей вызначана спрыяльнасьць агракліматычных умоваў для вырошчваньня тых ці іншых сельскагаспадарчых культураў. У адпаведнасьці з нарошчваньнем кантынэнтальнасьці клімату ў складзе кожнай з абласьцей выдзяляюць заходнія і ўсходнія пад-вобласьці (на малюнку пункцірная лінія з поўначы на поўдзень). Апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны:

  1. Ашмяна — Менска — Сьвянцянскі;
  2. Нарачана — Вялейскі;
  3. Ушацка — Лепельскі;
  4. Полацкі;
  5. Асьвейска — Браслаўскі;
  6. Гарадоцка — Віцебскі;
  7. Сураска — Лучоскі;
  8. Аршанскі;
  9. Гарадзенска — Івацэвіцкі;
  10. Лідзка — Івянецкі;
  11. Наваградзкі;
  12. Баранавіцка — Ганцавіцкі;
  13. Барысаўска — Рудзенскі;
  14. Бярэзінскі;
  15. Горацка — Касьцюковіцкі;
  16. Пружана — Берасьцейскі;
  17. Пінскі;
  18. Жыткавіцка — Мазырскі;
  19. Гомельскі.

Зьмены[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 г. беларускі географ Абрам Шкляр (1910-1977) выдаў кнігу «Кліматычныя рэсурсы Беларусі і іх выкарыстаньне ў сельскай гаспадарцы». Ад таго часу да 2010 году на поўначы краіны сярэднегадавая тэмпэратура павысілася на 1 °С, што дазваляе там цяпер вырошчваць кукурузу і сланечнік. Паўночная агракліматычная вобласьць зьменшылася больш як удвая. Межы паўднёвай і цэнтральнай зрушыліся на 150 кілямэтраў на поўнач[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]