Агепста
Выгляд
| Агепста | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 3256 м н. у. м. |
| Адносная вышыня | 1160 м[1] н. у. м. |
| Ізаляцыя | 35,37 км[1] н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Аўтаномная рэспубліка Абхазіі[d] і Краснадарскі край |
| Кантынэнт | Эўразія |
| Краіна | Грузія |
| Горная сыстэма | Гаграўскі хрыбет |
| Агепста на мапе Грузіі Агепста | |
Агепста — горная вяршыня на мяжы Расеі і Грузіі (Абхазія), найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых зьвестках — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун зблізку Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах маецца некалькі ледавікоў, якія жыўляюць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.
Згодна з абхаскай легендай, Агепста ёсьць старэйшы з трох братоў пастушкі Рыцы, якія скамянелі ад гора пасьля таго, як іхная сястра выбрала сьмерць у возеры, чым ганьбу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фатаздымкі гары(недаступная спасылка)