Перайсьці да зьместу

Аган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Аган

па-хантыйску: Ёхан, Ёган, па-расейску: Аган
Агульныя зьвесткі
Вусьце Трам’ёган
Вобласьці Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Даўжыня
  • 544 км
Плошча басэйну 32 200 км²
Гарады на рацэ Радужны, Пакачы

Ага́н (па-хантыйску: Ёхан, Ёган; па-расейску: Ага́н) — рака ў Азіяцкай частцы Расеі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Трам’ёган, паблізу ейнага ўпадзеньня ў раку Об. Часам лічыцца прытокам ракі Об[1].

Упершыню нанесеная на мапу пад сучаснай назвай у XIX стагодзьдзі. Гідронім паходзіць ад хантыйскага ёхан — «рака»[2].

Даўжыня ракі — 544 км, плошча вадазборнага басэйну — 32 200 км². Вытокі Агану разьмешчаныя ў Сібірскіх Увалах, на ўзвышаным балоцістым водападзеле басэйну ракі Пур і правых прытокаў Обі. Працякае ў цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Пераважна сьнегавое і дажджавое жыўленьне. Сярэднегадавы расход вады 274,65 м³/сек (за 87 км ад вусьця, каля пасёлку Аган — 275 м³/с). Аб’ём сьцёку складае 8,679 км³/год. Замярзае Аган у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў траўні[3].

Рака суднаходная на адлегласьці 360 км ад вусьця. На рацэ месьцяцца гарады Радужны, Пакачы, пасёлкі Аган, Вар’ёган і Новааганск[1].

На рацэ разьвітая спартовая і турыстычная рыбалка, пры гэтым прамысловай лоўлі рыбы не вядзецца[4].

У водах ракі водзяцца сьцерлядзь, нэльма, мянтуз, язь, акунь, шчупак[4].

  1. ^ а б АГАН // Большая российская энциклопедия (рас.). — Москва: 2005 Т. 1. — С. 176.
  2. ^  Поспелов, Е. М. Географические названия России. Топонимический словарь (рас.). — М.: Астрель, АСТ, 2008. — 523 с. — 1500 ас. — ISBN 978-5-17-054966-5
  3. ^ Аган // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] (рас.) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд..
  4. ^ а б Перевалова Е. В., Карачаров К. Г. Река Аган и её обитатели (рас.). — Екатеринбург; Нижневартовск: УрО РАН; Студия «ГРАФО», 2006. — С. 6. — 352 с.