Перайсьці да зьместу

Аб’яднаньне Дунайскіх княстваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карціна Тэадора Амана «Абвяшчэньне злучэньня»
Сьцяг новастворанай дзяржавы.

Аб’ядна́ньне Дуна́йскіх кня́стваў — падзеі стварэньня дзяржавы Румынія з 1858 па 1861 (1862) год, які заключаўся ў аб’яднаньні Дунайскіх княстваў (Валахіі і Малдавіі без Бэсарабіі) у адзіную дзяржаву. Скончыўся ўзьнікненьнем Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі. Узьнікненьне новай дзяржавы прызнана Асманскай імпэрыяй у 1861 годзе. Стварэньне новай дзяржавы дазволі засяродзіцца на правядзеньні лібэральных рэформаў і стварэньрі адзінае нацыянальнай эканомікі, што дало штуршок разьвіцьцю Румыніі ў цэлым.

У Румыніі падзея вядома пад назвай Малое аб’яднаньне (па-румынску: Mica Unire). Таксама выдзяляецца Вялікае аб’яднаньне, калі ў склад дзяржавы ўвайшлі Трансільванія Бэсарабія і Букавіна.

Герб аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі. Гербы княстваў злучаліся раўнапраўна, асяродачны шчыток колераў дзяржаўнага сьцяга сімбалізаваў адзінства дзяржавы.

Фармаваньне нацыянальна-вызваленчага руху

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Дунайскія княствы (княства Валахія і Малдаўскае княства) і Трансільванія у 1600 годзе.

Дунайскія княствы і Трансільванія, якія ўзнюьніклі ў Сярэднія стагодзьдзі, былі цесна зьвязаны паміх сабой культурна і эканамічна. Пасьля заваяваньня Асманскаім царствам Валахіі і Малдавіі гэтыя княствы разам імкнуліся да незалежнасьці. Менавіта пагэтаму нацыянальная ідэя ў Дунайскіх княствах доўгі час грунтавалася на асвабаджэньні ад турэцкага васалітэта[1].

Нягледзячы на падабенства паміж жыхарамі зямель, паміж німі меліся і адрозьненьні. Часьцей за ўсё гэта былі культурныя і моўныя адрозьненьні, розніца ў абрадах і г. д. Так, насельніцтва княстваў у XIX стагодзьдзі не лічылася аднародным. Асобна выдзялялі врынчанаў, банатцаў, валахаў, трансільванцаў, малдаван, і г. д. Акрамя таго, турэцкія ўлады праводзілі палітычны і культурны ціск на княствы. Так, у якасьці афіцыйнай мовы выкарыстоўвалася грэчаская[1]. адначасова ў грамадзтве ішла міжклясавая барацьба. Востра стаяла і зямельнае пытаньне, паколькі княствы заставаліся аграрнымі прыдаткамі Эўропы. З-за гэтага часта адбываліся сялянскія паўстаньні і бунты. Сітуацыю паглыбляла слабасьць Асманскага царства, у склад якой уваходзілі Валахія і Малдавія. З-за агульнага крызіса ў царстве цярпела эканоміка Дунайскіх княстваў.

Павел Кісялёў, прызначаны расейскімі ўладамі пасьля вайны з Турэччынай у 1829 годзе кіраўніком Дунайскімі княствамі, пачаў правядзеньне перадзелу зямлі. Былі створаны соймы княстваў — Адунара Абштяскэ, уведзены Арганічныя рэгляманты, улада была падзелена. Нягледечы на гэта, дзеяньні не палепшылі становішча сярэдняга стану насельніцтва, паколькі кіраваньне дзяржавамі па-ранейшаму было аддадзена баярам. Адначасова Турэччына страціла права на ўмяшальніцтва ва ўнутраныясправы княстваў, фактычна прызнаў іх самастойнасьць[1].

Павел Кісялёў.

Пры Кісялёве працягнулася станаўленьне румынскай інтэлігенцыі, якая ўсьведамляла неабходнасьць правядзеньня больш масштабных рэформаў ва ўсіх сфэрах. Павел Кісялёў ляяльна адносіўся да культурнага адраджэньня Валахіі і Малдавіі, што дазволіла ўмацаваць пазіцыі прыхільнікаў аддзяленьня Валахіі і Малдавіі ад Асманскага царства. Такім чынам, у пачатку XIX стагодзьдзя ў Дунайскіх княствах сфарамаваўся лібэральны нацыянальна-вызваленчы рух. Прыхільнікі гэтага руха ставілі перад сабой дзьве асноўныя мэты: адкалоць ад Асманскага царства Валахію і Малдавію і правесьці ў княствах дэмакратычныя пераўтрварэньні. Аб’яднаньне Дунайскіх княстваў у адзіную дзяржаву было адсунута на другі плян.

У 1834 годзе Кісялёў страціў свае паўнамоцтвы. Яму на зьмену ў Валахіі прыйшоў Аляксандр II Гіка, а ў Малдавіі — Міхаіл Стурдза. Гэтыя гаспадары правілі ў зусім іншых умовах, так як у Дунайскіх княствах зьявіліся соймы і Арганічныя рэгляманты. Абодва гаспадара пачалі супернічаць з соймамі, паколькі тыя ўзялі на сабе частку паўнамоцтваў. У 1840-ыя гады ўзрастае карумпаванасьць органаў улады, пачынаецца чыноўнае самавольства. У такіх умовах фармуюцца арганізацыі, якія імкнуцца да зьмены палітычнага рэжыма ў Дунайскіх княствах.

Апазіцыйны рух у Дунайскіх княствах быў прадстаўлены трымя арганізацыямі: «Фрэцые», «Асацыяцыя патрыётыке» і «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы». Усе арганізацыі перасьледваліся паліцыяй, а «Асацыяцыя патрыётыке» была ліквідавана валаскай паліцыяй. Дзьве застаўшыяся арганізацыі распрацоўвалі праграмы па правядзеньню лібэральных рэформаў у Валахіі і Малдавіі. «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы» далучылася да «Фрэцые», і сфармавалася магутная апазіцыйная групоўка. Пазьней да яе пачалі далучацца і прадстаўнікі працоўнага клясы[1].

У «Фрэцые» доўгі час не быдо адзінай праграмы. Ад яе членаў паступалі розныя прапановы — ад увядзеньня канстытуцыйнай манархіі да поўнага аб’яднаньня Дунайскіх княстваў і абвяшчэньня Рэспублікі[2]. Рух падзяліўся на дзве часткі — лібералаў і радыкалаў.

Рэвалюцыя. Першая спроба аб’яднаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Міхаіл Стурдза

Міжклясавая барацьба ў румынскім грамадзтве і жаданьне інтэлігенцыі правесьці лібэральныя рэформы адыгралі вялікую ролю ў аб’яднаньні Дунайскіх княстваў. На працягу 1840-ых гадоў румынскі нацыянальны рух базаваўся на ідэях лібэралізма. Таксама вялікі ўплыў аказваўся з-за мяжы, у прыватнасьці з Францыі. Там знаходзілася значная частка членаў «Фрэцые», якія апасаліся пераследаваньня на радзіме[1].

Яшчэ да 1848 года зьвязаны з «Фрэцые» Ён Гіка, наведаў гаспадара Стурдзэ з прапановай зьмясьціць з валаскага прастола Гіку і абвясьціць адзіную валаха-малдаўскую дзяржаву. Стурдза не ўспрыняў прапанову ўсур’ёз і адмовіўся[2].

Пасьля засухі 1848 года, якая выклікала незадвальненьне сялян, эканамічнага крызісу і абвяшчэньня ў Францыі рэспублікі у 1848 годзе румынскія і малдаўскія рэвалюцыянэры ўсьвядомілі, што надыйшоў час дзейнічаць. Першай, рэвалюцыя адбылася ў Малдавіі. Там 27 сакавіка у Ясах у гасьцініцы «Пецярбург» адбылося паседжаньне лібэральнага баярства, дзе было прынята рашэньне аб уручэньні гаспадару «Пэтыціі-праклямацыі», у якой былі выкладзены патрабаваньні паўстанцаў. Ад нечаканасьці Стурдза прыняў пэтыцыю, але ўжо вечарам адазваў свае рашэньне і накіраваў у гасьцініцу войскі. Пасьля непрацяглых сутыкненьняў па краіне прайшоў шэраг арыштаў. Асобныя з рэвалюцыянэраў бяжалі ў Аўстра-Вугоршчыну.

Малдаўскі нацыянальны рух зноў разьмясьціўся за мяжой. Частка зь яго прадстаўнікоў усьвядоміла неабходнасьць кансалідацыі намаганьняў з валаскімі рэвалюцыянэрамі. Ужо за мяжой былі выданы «Пажаданьні нацыянальнай партыі Малдовы» і «Нашыя прынцыпы рэфармаваньня радзімы». У другім дакумэнце асобным пунктам ішло аб’яднаньне Валахіі і Малдавіі ў адзіную дзяржаву[1].

Жыхары Бухарэста з румынскім сьцягам падчас падзей 1848 года.

У Валахіі рэвалюцыя была больш паспяховай, чым у Малдавіі. 9 чэрвеня адбылося першае паўстаньне, а ўжо 11 чэрвеня ўлада перайшла ў рукі паўстанцаў. Сьледам за гэтым пачалося правядзеньне рэформаў, хаця становішча ў краіне было вельмі нестабільным. Валаскія рэвалюцыянэры адносіліся да аб’яднаньня Дунайскіх кнстваў больш сур’ёзна, чым малдаўскія[3]. У кулюарах валаскага сойму абмяркоўвалася пытаньне аб аб’яднаньні княстваў. Але адзінства сярод новага кіраўніцтва не было. Кансэрватыўныя баяры ўвогуле не жадалі пераўтварэньняў, пад іх ціскам рэформы сталі палавінчатымі. Але аб’яднаньне княстваў не было магчымым, паколькі ў Малдавіі рэвалюцыя пацярпела паражэньне.

13 чэрвеня ў Валахію былі ўведзена турэцкае войска, а 13 верасьня туркі перайшлі да да сілавых дзеяньняў, падавіў рэвалюцыю. 15 верасьня ў краіну увайшлі расейскія войскі.

Пасьля паражэньня валаскія рэвалюцыянэра бяжалі ў Трансільванію, дзе востра стаяла нацыянальнае пытаньне. Ужо пасьля 1849 года румынскі нацыянальны рух кансалідаваўся. Усьвядоміўшы свае памылкі, на першы плян рэфарматар паставілі аб’яднаньне Дунайскіх княстваў у адзінубю дзяржаву. Правядзеньне лібэральных рэформаў плянавалася на аснове будучай дзяржавы[1].

= Пасьля рэвалюцый

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Румынскія эмігранты ў краінах Эўропы («пашапцісты») пасьля паражэньня рэвалюцый у Дунайскіх княствах разгарнулі барацьбу за аб’яднаньне княстваў у прэсе і на палітычнай арэне. Прапагандысты наладжвалі публічныя выступленьні, канфэрэнцыі, выдавалі асобныя працы і друкавалі артыкулы ў эўрапейскай прэсе з мэтай забясьпечыць сабе шырокую падтрымку сярод эўрапейскага грамадзтва і пераўтварыць румынскую праблему ў інтэрнацыянальную.

Таксама работа праводзілася з румынскай моладзьдзю, якая навучалася за мяжой. Так у Парыжы на румынскай мове выдаваліся газеты «Жунімя ромынэ» і «Рэпубліка ромынэ», дзе прапагандаваліся ідэі румынскага адзінства. Румынская інтэлігенцыя вяла палітычную работу ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Асманскім царстве, Францыі. Работа за мяжой кансалідавалася намаганьнямі. Мікалаэ Бэльчэску і Міхаіла Кагэльнічану. Пасьля Крымскай вайны мэтады работы былі зьменены. Частка інтэлігенцыі вярнулася ў Дунайскія княствы пасьля 1854 года, калі адтуль сышлі рэакцыйныя расейскія войскі. У Ясах і Бухарэсьце пры падтрымцы Кагэльнічану выдаваліся газэты «Тімпул», «Сьцяўа Дунэрый», «Ромынія літэрарэ» і «Патрыя». У газэтах цэнтральнай тэмай было аб’яднаньне княстваў і неабходнасьць стварэньня адзінай Румыніі[1].

«Пажаданьні нацыянальнай партыі Малдовы» Міхаіла Кагэльнічану

У Дунайскіх княствах тым часам склалася няпростая сітуацыя. Фэадальны строй, які так і ня быў ліквідаваны рэвалюцыямі 1848 года, уплываў на разьвіцьцё гэтых дзяржаў. Нізкая пакупальніцкая здольнасьць насельніцтва, выкліканая недастатковымі даходамі, і вузасьць унутранага рынку замядлялі разьвіцьцё Валахіі і Малдавіі. У такіх умовах інтэлігенцыя, што прыймала ўдзел у рэвалюцыях 1848 года, і лібэральна настроеная буржуазія аб’ядналіся ў новы рух злучнікаў. Злучнікі ў першую чаргу змагаліся за аб’яднаньне княстваў і ліквідацыю залежнасьці ад Асманскага царства. Згодна зь іх меркаваньнем менавіта гэта магло вывесьці дзяржавы з крызіса і даць штуршок наступнаму разьвіцьцю капіталістычных адносін. Злучнікі спрабавалі дасягнуць сваёй мэты легальнымі мэтадамі, з дапамогай Адунара Абсьцяскэ. Іх праціўнікамі сталі кансэрватыўна настроенае «вялікае» баярства і набліжаныя да гаспадароў чыноўнікі. У першую чаргу гэта тлумачылася страхам страціць даходныя месцы і ляяльнасьць гаспадара. Баяры баяліся таго, што лібэральна настроеныя злучнікі атрымаюць падтрымку сярод сялянства, і могуць пазбавіць іх зямлі[4].

Такім чынам, пасьля крымскай вайны ў Валахіі і Малдавіі ўзьніклі два супрацборствуючыя лягеры — злучнікі і баярства. Усе палітычныя спрэчкі і рознагалосьсі вяліся вакол стварэньня адзінай румынскай дзяржавы.

Аб’яднаньне Дунайскіх княстваў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дываны Ад-Хок. Другая спроба аб’яднаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Дунайскія княствы з 1829 года знаходзіліся пад кантролем Расейскай імпэрыі. Пасьля заканчэньня Крымскай вайны на Парыскім саборам было вырашана пазбавіць Расею правоў на Валахію і Малдавію[5]. Таксама тры паўднёвых павета Бэсарабскай губэрні перадаваліся Малдаўскаму княству. На Парыскім саборы абмяркоўвалася пасьляваеннае ўладкакаваньне прычарнаморскаае вобласьці, але па пытаньню аб уладкаваньню Валахіі і Малдавіі не было прынята рашэньне. Меркавалася аб’яднаць гэтыя княствы ў адзіную дзяржаву, але падтрымкі гэтая ідэя не атрымала, у прыватнасьці Турэччына выступала супраць умяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы[6].

Адзін з Дыванаў Асобных падчас засяданьня.

Вырашыць румынскае пытаньне належала самім жыхарам княстваў пад прыглядам Асманскага царсіва. У 1857 годзе павінны былі адбыцца пасяджэньні дыванаў Асобных, якія павінны былі вызначыць будучыню княстваў. Гэтыя дываны зьяўляліся часовымі камітэтамі, якія ствараліся ў экстраннай сітуацыі і павінны былі вырашыць толькі адну справу. У гэтыя камітэты праз усеагульнае галасаваньне абіраліся мясцовыя жыхары, якія галасаваньнем вырашалі спрэчнае пытаньне. Адразу пасьля вырашэньня пытаньня Дыван Асобны распускаўся асобным указам султана[1].

Пачалася падрыхтоўка да выбараў у дываны ў Малдавіі і Валахіі. Напярэдадні выбараў у Дываны у абодвух княствах былі створаны выбарчыя камітэты, за якімі сьлядзілі турэцкія ўлады. Асновы камітэтаў складалі групы злучнікаў. У Валахіі каймакам станоўча адносіўся да праграмы злучнікаў, таму стараўся спрыяць правядзеньню выбараў. У Малдавіі склалася супрацьлеглая сітуацыя мясцовыя ўлады выступалі супраць аб’яднаньня княстваў. Пры падтрымцы Турэччыеы і Аўстра-Вугоршчыны сьпісы выбаршчыкаў у Малдавіі былі сфальсіфікаваны, а на злучнікаў і кандыдатаў да Дывану Асобнага зьдзяйсняўся ціск. Малдаўскі каймакам Мікалае Вагарыдэ, прызначаны кіраўніком Малдавіі незадоўга да выбараў вёў патаемную перапіску з аўстрыйскімі ўладамі з мэтай заручыцца падтрымкай у правядзеньні фальсіфікаваных выбараў[6].

Перапіска была выкрыта злучнікамі, якія выкарысталі яе як доказ несумленнай арганізацыі выбараў[6]. 7 чэрвеня 1857 года ў Малдавіі адбыліся выбары ў Дыван Асобны, але большая частка насельніцтва іх байкатавала. У такой сітуацыі султан быў вымушаны прызнаць, што Вагарыдэ выбары сфальсіфакаваў, і прызначыў новыя. У выніку другіх выбараў у малдаўскі Дыван Асобны прайшло шмат прадстаўнік злучніцкага руху[1].

У верасьні таго ж года выбары ў Дывае Асобны адбыліся ў Валахіі. Тут у адрозьненьні ад Малдавіі не было падобных інцыдэнтаў, і да канца верасьня ў княствах дзейнічалі Дываны Асобныя. У абодвух дыванах абсалютная большасьць месцаў належала злучнікам. З 22 верасьня па 7 кастрычніка адбылося па 7 паседжаньняў дыванаў у кожным княстве (усяго 14). На апошні паседжаньні ў Малдавіі Міхаіл Кагэлічану прапанаваў праект рэзалюцыі па румынскаму пытаньню[1]:

Карыкатура на малдаўскага каймакана Мікалае Вагарыдэ
  1. Захаванне аўтаноміі дунайскіх княстваў
  2. Аб’яднаньне княстваў у новае дзяржаўнае ўтварэньне — Румынію
  3. У новай дзяржаве павінна быць заснавана спадчынная манархія, заснавальнікам якой павінен стаць прадстаўнік адной з Эўрапейскіх дынастый
  4. Тэрытарыяльная цэласнасьць новай дзяржавы павінна захоўвацца Турэччына
  5. Фармаваньне новага органа заканадаўчай улады — адзінага для абодвух княстваў Грамадзкага сабраньня
  6. Рэзалюцыя павінна быць забясьпечана вялікімі дзяржавамі, якія прынялі ўдзел у Парыскім саборы.

Рэзалюцыя была прынята 81 голасам супраць 2. На наступны дзень 8 кастрычніка на апошнім пасяджэньні ў Валахіі была прапанавана падобная рэзалюцыя, але валаскія злучнікі ўклаліся ў 4 пункты. У Валахіі рэзалюцыю прынялі адзінагалосна. Адразу пасьля заканчэньня паседжаньняў Дыванаў Асобных яны былі распушчаны асобным фірманам султана[6].

Аб’яднаныя правінцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

У 1858 годзе ў Парыжы адбылося яшчэ адно паседжаньне прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў. На гэты раз адной з асноўных тэма стаў разгляд рэзалюцй, прапанаваных у мінулым годзе Дыванамі Асобнымі. Сабор праходзіў зь 10 траўня па 7 жніўня, на ім была прынята асобная Парыжская канвэнцыя аб уладкаваньні Дунайскіх княстваў. Нягледзячы на прынятае рашэньне, канвэнцыя не была канчатковым вырашэньнем румынскага нацыянальнага пытаньня, і той заставаўся адкрытым. Яна прадугледжвала[1]:

  1. Фармальнае пераіменаванне Дунайскіх княстваў у Аб'яднаныя правінцыі Валахіі і Малдавіі і стварэньне адзінай заканадаўчай камісыі, касацыйнага суда і войска
  2. Валахія і Малдавія фактычна застаюцца асобнымі дзяржавамі з рознымі гаспадарамі, якія пажыцьцёва абіраюцца Адунара Абсьцяскэ. Кожны гаспадар павінен мець міністраў.
  3. Валахія і Малдавія застаюцца васаламі Асманскага царства, але пры гэтым на іх распаўсюджваецца калектыўная гарантыя вялікіх дзяржаў
  4. Арганічны рэглямант, уведзены пры Кісялёве, часткова замяшчаўся гэтай канвэнцыяй. Цяпер гаспадары ў кіраваньні княствамі павінны былі кіравацца канвэнцыяй вялікіх дзяржаў.
Міхаіл Кагэлнічану

Таксама ўводзіліся агульныя паштовая, мытная і манетная сыстэмы. У княствах ствараўся агульны камітэт, які знаходзіўся ў Факшанах і павінен быў выдаваць агульныя для княстваў законы[5]. Для рэалізацыі палажэньняў канвэнцыі ў кожным княстве былі створаны асобныя камітэты.

Фармальнае аб’яднаньне Дунайскіх княстваў пад гарантыямі вялікіх дзяржаў было выгадна Вялікабрытаніі і Францыі, якія хацелі такім чынам узмацніць свой уплыў на Балканах і ў Асманскім царстве, якаое распадалася. Пасьля таго як Расея прайграла ў Крымскай вайне і вывела свае войскі з княстваў, тыя сталі залежнымі ад дзяржаў Заходняй Эўропы. З Валахіі і Малдавіі на захад вывозілі зерне і сыравіну для прамысловай вытворчасьці, пагэтаму тыя сталі залежнымі ад заходніх капіталаў (у прыватнасьці брытанскіх і францускіх). Пазьней Брытанія і Францыя плянавалі знайсьці для Валахіі і Малдавіі адзінага манарха, ляяльнага да іх[7], пасля чаго палавінчатае аб’яднанне княстваў павінна быць завершана.

Канвэнцыя прынятая ў Парыжы, не прынесла злучнікам чакаемага неадкладнага аб’яднаньня Валахіі і Малдавіі ў адзіную дзяржаву. Яны ўсьведамлялі, што барацьбу за аб’яднаньне трэба праводзіць сваімі сіламі, не разьлічваючы на іншыя дзяржавы. Нягледзячы на гэта, злучнікі пазьней скарысталіся палавінчатым абяднаньнем княстваў, сфармаваўшы на яго аснове цэласную дзяржаву.

Выбары гаспадара 1859 года. Трэцяя спроба аб’яднаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1859 годзе павінны былі адбыцца чарговыя выбары манархаў Валахіі і Малдавіі. У пачатку года ў Малдавіі пачалося вылучэньне і абмеркаваньне кандытатур. Там было два асноўных кандытата на прастол: Міхаіл Стурдза, стары гаспадар, і яго сын Георгій. Нечаканай была прапанова прыхільнікаў нацыянальнай партыі зрабіць гаспадаром Аляксандру Яна Кузу. Пасьля перамоў члены сойму абралі Кузу гаспадаром Малдавіі, але ён уступіў на малдаўскі прастол на месяц пазьней.

Выбары гаспадара Валахіі адбыліся адначасова з выбарамі ў Малдавіі. Галоўнымі кандытатамі на прастол тут былі Георгі Бібэску і Барбу Штырбэй. Але мясцовыя злучнікі заручыліся падтрымкай нацыянальнай партыі Малдавіі, і, даведаўшыся, што на малдаўскі прастол прэтэндуе Куза, вылучылі яго кандытатам на румынскі прастол. 24 студзеня у Бухарэсьце пачалося пасяджэньне нацыянальнага сходу. Адначасова прыхільнікі аб’яднаньня княстваў сабралі ў горадзе шматтысячны мітынг. Да валаскага сойму былі сьцягнуты людзі пад кіраўніцтвам дэпутата Васіле Баярэску. Галасаваньне адбывалася ў цяжкіх умовах. Удзельнікі мітынга патрабавлі абраць гаспадаром Кузу, які ўжо быў абраны ў Малдавіі. Паслы сойму Валахіі баяліся фізычнай расправы, да таго ж Баярэску прывёў аргументы на карысьць абраньня Кузы. Ён падкрэсьліў, што Парыская канвэнцыя не забараняе абіраць аднаго і таго ж манарха адразу ў Валахіі і Малдавіі. У той жа дзень Куза быў абраны і абвешчаны гаспадаром Валахіі. На прастол Малдаўскага княства ён ўступіў 17 сакавіка таго ж года[1].

У дзень абраньня гаспадара ў Валахіі беспарадкі набылі масавы характар. Яны супалі з антыбаярскімі выступленьнямі сялян, і ў асобных рэгіёнах краіна пачаліся стыхійныя паўстаньні. Для іх падаўленьня выкарыстоўваліся войскі[8].

Францыя і Вялікабрытанія не чакалі такога сыхода выбараў. Яны спадзяваліся пасадзіць на прастолы абодвух дзяржаў ляяльнага ім манарха, пагэтаму двайное абраньне Кузы было ім нявыгодна. Асманскае царства, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстра-Вугомшчына адмовіліся прызнаваць выбары легітымнымі. Турэцкія войскі пачалі сьцягвацца да румынскай мяжы, на паўднёвы бераг Дуная і ў Дабруджу. Сьледам за турэцкімі войскамі да румынскай мяжы сьцягнуліся аўстрыйскія. Новастворанай дзяржаве пагражала двайная інтэрвэнцыя. Памяркоўна настроеная Францыя заклікала Аўстра-Вугоршчыну і Турэччыну ўстрымацца ад сілавых дзеяньняў. Тое ж самае рабіла і Расейская імпэрыя, якой была выгадна аслабленьне турэцкіх, францускіх і брытанскіх пазіцый ў рэгіёне. Аўстра-Вугоршчына, якая баялася, што злучэньне Малдавіі і Валахіі паслужыць заразьлівым прыкладам для румын Трансільваніі, пацярпела паражэньне ў Аўстра-італа-францускай вайне і не магла актыўна дзейнічаць супраць падвойнага абраньня Кузы[9]. Адначасова да вайны рыхтавалася Аб’яднанае княства — так цяпер называліся Валахія і Малдавія. Вайну здолелі пазьбегнуць дзякуючы дыпляматычнаму ўмяшаньню Расеі і Францыі. Нягледзячы на гэта, на працягу наступных двух гадоў вакол Румыніі захоўвалася напружаная сітуацыя[8].

Стварэньне новай дзяржавы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Карта Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі.

З 1859 па 1862 адбывалася паступовае прызнаньне выбараў гаспадара легітымнымі, а фармаваньне румынскай дзяржавы скончаным. У 1861 годзе Асманскае царства прызнала існаваньне Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі як свайго васала. Але гэта не значыла, што румына-турэцкія адносіны палепшыліся. У 1862 адбыўся буйны збройны скандал, які ледзьве не прывёў да вайны Сэрбіі і аб’яднанага княства супраць Турэччыны. У далейшым падобныя скандалы адбываліся яшчэ неклькі разоў, у прыватнасьці доўгі час заставалася нявырашанм пытаньре аб баўгарскіх складах са зброяй і боепрыпасамі на тэрыторыі Румыніі, якімі карысталіся баўгарскія апалчэнцы ў барацьбе з Асманскім царствам. Румынская дзяржава была васалам Турцыі да 1877 года, калі яна абвясьціла незалежнасьць і была прызнана ў Сан-Стэфанскім і Бэрлінскім дагаворах. У 1881 годзе на аснове Аб’яднанага княства было сфармавана каралеўства Румынія на чале з Каралем I.

Пазьней на аснове каралеўства была сфаравана Сацыялістычная Рэспубліка Румынія, а потым і Рэспубліка Румынія. Аб’яднаньне Дунайскіх княтсваў мае далёка ідучыя вынікі, паколькі ўзьнікшая тады дзяржава існуе да гэтага часу, ніколі не страціўшы дзяржаўнасьці. Стварэньне Румыніі паўплывала на палітычную сітуацыю ў вобласьці. Зьявілася новая дзяржава, зь якой неабходна было лічыцца ў міжнароднай палітыцы.

Сацыяльна-эканамічнае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галоўны артыкул

Аб’яднаньне Дунайскіх княстваў дало штуршок разьвіцьцю эканомікі. У эканоміку новай дзяржавы ўліваліся грошы з Эўропы. Дзякуючы інвэстыцыям разьвіцьцё капіталістычных адносін паскорылася, і да 1863 года ва ўжо Аб’яднаным княстве Валахіі і Малдавіі налічвалася ўжо 7849 прамысловых і 30 000 камэрцыйных прадпрыемстваў[1].

Першае паседжанне Народны сабор Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі.

У выніку аб’яднаньня Валахіі і Малдавіі да ўлады ў новай дзяржаве прыйшлі лібэралы на чале з Аляксандру Кузай. Таксама стварэньне нацыянальнай румынскай дзяржавы дазволіла новай уладзе засяродзіцца на будаўніцтве новага грамадзтва. Пачалася барацьба з кансэрватыўна настроеным баярствам.

Галоўнай праблемай новай дзяржавы стала часткова захаваўшаяся прыгоннае права[10] і паншчына. Дзяржаве была патрэбна працоўная сіла, але большасьць з працаздольнага насельніцтва была занята ў палях. Гэта тармазіла разьвіцьцём прамысловасьці, у сваю чаргу перавытворчасьць сыравіны вымушала прадаваць яго за мяжу. Гэта ператварала Аб’яднанае княства ў сыравінны прыдатак прамыслова развітай Эўропы. Куза разгарнуў палітычную барацьбу супраць баярства, адначасова праводзіліся лібэральна-дэмакратычныя рэформы. Пры Кузе былі створаны новыя органы кіраваньня дзяржавай, у прыватнасьці заснавана пасада дамнітара і скліканы адзіны для абодвух княстваў сойм — Народны сабор[11]. Правядзенне лібэральных рэформаў дазволіла наблізіць дзяржаву да разьвітых дзяржаў Захада. Румынія ўступіла на працяглы шлях стабільнага разьвіцьця[10].

Таксама перамога злучнікаў адбілася на разьвіцьці румынскай культуры. Пасьля аб’яднаньня Малдавія і Валахія маглі разам змагацца супраць Асманскага царства, у прыватнасьці, супраць культурнага ціску з боку Турэччыеы. Быў зьніжана ўзровень цэнзуры, зьявіліся ўмовы для фармаваньня румынскага тэатра. Так, у наступныя некалькі гадоў у Аб’яднаным княстве пачалі зьяўляцца новыя пэрыядычныя выданьні. Разьвіцьцё культуры пасьля аб’яднаньня княстваў ў значнай меры паўплывала на разьвіцьцё і гісторыю суседняй Трансільваніі, а таксама на культуру сучаснай Румыніі ў цэлым[1].

Помнік Мікалае Ёрге

Аб’яднаньню дунайскіх княстваў 1859 года ў румынскай гісторыяграфіі надавалася асаблівая ўвага. Яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя пачалі зьяўляцца працы, прысьвечаныя гэтай падзеі. Аднымі зь першых сталі «Акты і дакумэнты адносна гісторыі адраджэньня Румыніі» ў дзесяці тамах (18891909). У той жа час у сьвет выйшлі працы Мікалае Ёргі і Ксэнапола «Гісторыя палітычных партый у Румыніі» (1910) і 9-ы том «Гісторыі румын» (1938)[12]. У пачатку XX стагодзьдзя ўжо пасьля стварэньня Вялікай Румыніі цікавасьць да аб’яднаньня княстваў была страчана.

Толькі ў 1959 годзе, да стагодзьдзя аб’яднаньня Валахіі і Малдавіі ў адну дяржаву, пачалі зьяўляцца новыя працы гісторыкаў. Гэта «Дакумэнты, што адносяцца да Аб’яднаньня Княстваў» (19591963), падрыхтаваныя і выдадзеныя пры садзейнічанні Інстытута гісторыі «Мікалае Ёрга» АН СРР. У 1960 годзе быў выдадзены асобны том «Дасьледаваньні па Аб’яднаньню Княстваў», дзе былі сабраны ўсе навуковыя працы і публіцістычныя артыкулы, прысьвечаныя вывучэннню румынскага нацыянальнага руха. Аб’яднаньню дунайскіх княстваў быў таксама прысьвечаны 4 том «Гісторыі Румыніі», выдадзены ў тым жа годзе[12].

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Ожог И. А., Шаров И. М. Краткий курс по истории румын. Новая история. — Кишинёв: 1992.(недаступная спасылка)
  2. ^ а б Джапаридзе Э. А. Общественно-политическое движение в Дунайских княжествах (из предыстоии революции 1848 г.). — Москва: 1991. — С. 149.
  3. ^ Международные отношения на Балканах 1830-1856. — Москва: 1990. — С. 210.
  4. ^ Всемирная история в десяти томах / Смирнов Н. А.. — Москва: Издательство социально-экономической литературы, 1959. — Т. VI. — 830 с.глава «Национально-освободительное движение балканских народов, образование румынского государства»
  5. ^ а б всемирная энциклопедия. — 1961 Т. 6. артыкул «Объединение Валахии и Молдавии в Румынское государство»
  6. ^ а б в г Ioana Cioflâncă Ele au făcut politica iașului. — 2007.
  7. ^ Н. Н. Морозов Гогенцоллерны в Румынии. — 1995.
  8. ^ а б Очерки политической истории Румынии 1859-1944. — Кишинёв: 1985. — С. 27-28.
  9. ^ ИСТОРИЯ XIX ВЕКА. Том 5.. — Москва: 1938. — С. 249.
  10. ^ а б Очерки политической истории Румынии 1859-1944. — Кишинёв: 1985. — С. 30.
  11. ^ Isotria României în date / Dinu C. Giurecu. — Bucureștie: Editura Enciclopedică, 2003. — С. 208. — ISBN 973-45-0432-3
  12. ^ а б Istoria României. — 1967.
  • Очерки политической истории Румынии (1859-1944). — Кишинёв: 1985.
  • Краткая история Румынии. С древнейших времён до наших дней / В. П. Виноградов. — Москва: Наука, 1987.
  • Березняков Н. В. революционное и национально-освободительное движение в Дунайских княжествах в 1848-1849 гг. — Кишинёв: 1955.
  • Istoria Popului Român — Biblioteca de Istorie Editura Științificǎ. — 1970.
  • Vlad Georgescu Istoria ideilor politice românești (1369-1878). — Munich: 1987.
  • Neagu Djuvara Între Orient și Occident. Țǎrile române la începutul epocii moderne. — Bucharest: 1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]