Аб’яднаны пашыральны інтэрфэйс ушытага ПЗ
Аб’ядна́ны пашыра́льны інтэрфэ́йс ушы́тага ПЗ (па-ангельску: Unified Extensible Firmware Interface), скарочана UEFI — агульнадаступная спэцыфікацыя праграмнага інтэрфэйсу паміж апэрацыйнай сыстэмай і ушытым праграмным забесьпячэньнем плятформы. UEFI замяніў стары ўшыты інтэрфэйс Базавай сыстэмы ўводу-вываду (BIOS), які ад пачатку працаваў на ўсіх IBM PC-сумяшчальных пэрсанальных кампутарах[1][2], прычым большасьць сучасных варыянтаў ушытага UEFI прадугледжвае адваротную падтрымку службаў BIOS. UEFI можа прадугледжваць і аддаленую дыягностыку і аднаўленьне кампутара нават без усталяванай апэрацыйнай сыстэмы[3].
Першапачатковую спэцыфікацыю пашыральнага інтэрфэйсу ўшытага ПЗ (EFI) распрацавала кампанія Intel. У 2005 року UEFI замяніла спэцыфікацыю EFI 1.10 (апошнюю вэрсію EFI). Цяпер падтрымкай спэцыфікацыі UEFI займаецца Форум аб’яднанага EFI.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Solving BIOS Boot Issues with EFI
- ^ MS denies secure boot will exclude Linux // The Register23 September 2011 г. Праверана 24 September 2011 г.
- ^ The 30-year-long Reign of BIOS is Over: Why UEFI W... - Input Output Архіўная копія ад 26 June 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |