Перайсьці да зьместу

Абу Лулу Фіруз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абу Лулу Фіруз

лац. Abu Łułu Firuz
أبو لؤلؤة فيروز
Месца нараджэньня Ісфахан, Пэрсія
Дата сьмерці 3 лістапада 644
Месца сьмерці Мэдына, Праведны халіфат
Прычына сьмерці страта крыві[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Дзяржава Сасанідаў
Занятак салдат, рамесьнік, каваль, сталяр, забойца
Месца працы

Абу Лулу Фіруз (па-пэрсыдзку: فیروز نهاوندی‎) — пэрсыдзкі раб, які забіў другога халіфа Ўмара ібн аль-Хатаба (634–644). Паланены падчас мусульманскага заваяваньня Пэрсыі, ён быў адпраўлены ў Мэдзіну дзякуючы сваёй майстэрскай прафэсіі. Матывам забойства лічыцца спрэчка з-за падатку, які наклаў на яго арабскі гаспадар аль-Мугіра ібн Шу’ба.

3 лістапада 644 году Абу Лулу закалоў Умара двумажовым кінжалам падчас малітвы ў мячэці. Паводле розных крыніц, ён быў схоплены й пакараны альбо скончыў жыцьцё самагубствам. У адплату сын Умара забіў дачку Абу Лулу, былога пэрскага военачальніка Хурмузана й хрысьціяніна з аль-Хіры.

Пазьнейшыя шыіцкія паданьні (з эпохі Сэфэвідаў) сьцьвярджаюць, што Алі выратаваў Абу Лулу й пераправіў яго ў Кашан (Іран), дзе той жыў да канца жыцьця. У Кашане яму паставілі маўзалей, і з XVІ стагодзьдзя там сьвяткуецца антысуніцкае сьвята ”Амар Кошан” (Забойства Ўмара).