Абу Бэкір Шабановіч
| Абу Бэкір Шабановіч | |
| галоўны муфтый Беларусі | |
|---|---|
| 2005 — сёньня | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік | Ісмаіл Александровіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1939 недалёка Іўя, Польшча |
| Адукацыя | |
Абу Бэкір Юх’янавіч Шабановіч (нарадзіўся ў 1939, недалёка Іўя, цяпер Беларусь) — мусульманскі рэлігійны й татарскі культурны дзяяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык.
У дзяцінстве 4 гады вывучаў іслам у Івейскім мячэце. Пасьля сканчэньня ВНУ працаваў настаўнікам гісторыі і фізкультуры. Быў пераведзены на працу ў ідэалягічны аддзел Менскага абкаму КПБ. Пасьля працаваў дырэктарам СШ № 65 імя Героя Савецкага Саюзу Б. Акрэсьціна г. Менску.
Браў актыўны ўдзел у ісламскім рэлігійным і татарскім культурным руху, узначальваў «Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб»». У 2005 на 6-м пазачарговым зьезьдзе Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі быў абраны яго старшынём (муфтыем).
У 2006 зьвінаваціў газэту «Згода», якая перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамэда, у зьнявазе пачуцьцяў вернікаў і палітычнай правакацыі, аднак выступіў супраць зьняволеньня рэдактара газэты Аляксандра Зьдзьвіжкова.
| Папярэднік: Ісмаіл Александровіч |
Галоўны муфтый Беларусі 2005 — сёньня |
Пераемнік: - |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Три жизни муфтия Абу-Бекира(недаступная спасылка)
- Новы беларускі муфтый ня бачыць праблемаў у адносінах з уладамі
- В Белоруссии возбудили уголовное дело против газеты в связи с публикацией карикатур на пророка Мухаммеда
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |