Перайсьці да зьместу

Абсэсіўна-кампульсіўны разлад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абсэсіўна-кампульсіўны разлад
Чатыры кампанэнты цыкла АКР
Чатыры кампанэнты цыкла АКР
Сынонімы АКР
Спэцыяльнасьць псыхіятрыя, псыхалёгія
Сымптомы кампульсіўныя паводзіны, абсэсія, трывога, назойлівая думка
Лекі цыталяпрам[d][1][2], флюаксэтын[d][1][2], сэртралін[d][1][2], параксэтын[d][1][2], кляміпрамін[d][1][2], вэнляфаксін[d][1], алянзапін[d][2], кветыапін[d][2], дуляксэтын[d][2], арыпіпразол[d][2], рыспэрыдон[d][2], C₂₀H₂₁FN₂O[d][2], кляміпрамін[d][3], флюваксамін[d][4][1][2] і ляразэпам[d]
Клясыфікацыі
МКХ-11 6B20 (анг.)
МКХ-10 F42
МКХ-10-КМ F42, F42.9 і F42.8
МКХ-9-КМ 300.3[5][6]
OMIM 164230
DiseasesDB 33766
MedlinePlus 000929
eMedicine article/287681 
MeSH D009771
Абсэсіўна-кампульсіўны разлад у Вікісховішчы

Абсэсіўна-кампульсіўны разлад (АКР; па-ангельску: obsessive-compulsive disorder, OCD) псыхічны разлад, пры якім у чалавека ўзьнікаюць інтрузіўныя думкі (так званыя «абсэсіі») і ён адчувае неабходнасьць неаднаразова выконваць пэўную дзейнасьць (так званыя «кампульсіі»), каб палегчыць пакуты, якія выклікаюць абсэсіі, у той ступені, калі гэта пагаршае дзеяздольнасьць[7].

Абсэсіі — гэта пастаянныя непажаданыя думкі, разумовыя вобразы альбо цягі, якія спараджаюць пачуцьці трывогі, агіды альбо дыскамфорту[8]. Некаторыя распаўсюджаныя абсэсіі ўключаюць страх перад заражэньнем, апантанасьць сымэтрыяй, страх паводзіць сябе блюзьнерскі, сэксуальныя апантанасьці й страх магчымага нанясеньня шкоды іншым альбо сабе[7][9]. Кампульсіі — гэта паўтаральныя дзеяньні, якія выконваюцца ў адказ на абсэсіі для памяншэньня трывогі, такія як мыцьцё, праверка, падлік, пошук упэўненасьці й пазьбяганьне сытуацыі.

Кампульсіі ўзьнікаюць часта й звычайна займаюць ня менш за адну гадзіну ў дзень, што пагаршае якасьць жыцьця[7][9]. Кампульсіі звычайна палягчаюць пакуты, але з часам узмацняюць абэсіі. Многія дарослыя з АКР прызнаюць свае рытуалы нерацыянальнымі, але працягваюць іх, каб паменшыць турбаваньне[8][9]. Па гэтай прычыне думкі й паводзіны пры АКР звычайна лічацца супярэчлівымі з ідэальным вобразам сябе ў чалавека.

Прычыны АКР шматфактарныя й не да канца вывучаныя, уключаючы генэтычную схільнасьць, стрэсавыя фактары навакольнага асяродзьдзя, такія як траўмы ў дзяцінстве, анамаліі ў структуры мозгу й функцыі нэўрамэдыятараў, некаторыя лекі альбо наркотыкі, магчымыя аўтаімунныя працэсы ў некаторых дзяцей і, магчыма, эвалюцыйныя фактары, якія ўплываюць на кампульсіўныя паводзіны[10].

  1. 1 2 3 4 5 6 7 en (анг.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  3. Inxight: Drugs Database
  4. Inxight: Drugs Database
  5. Анталёгія захворваньняў (анг.) — 2016.
  6. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
  7. 1 2 3 The National Institute of Mental Health (NIMH), Obsessive-Compulsive Disorder [online], www.nimh.nih.gov (анг.)
  8. 1 2 «Overview — Obsessive compulsive disorder (OCD)». nhs.uk. 16 February 2021. Retrieved 6 November 2021. (анг.)
  9. 1 2 3 What Is Obsessive-Compulsive Disorder?. psychiatry.org. Retrieved 6 November 2021. (анг.)
  10. Browne HA, Gair SL, Scharf JM, Grice DE (September 2014). «Genetics of obsessive-compulsive disorder and related disorders». (анг.)