Абмеркаваньне шаблёну:Цыкль15

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму нельга назваць Цыкл15 альбо Паўтарыць 15 разоў? --EugeneZelenko 13:45, 7 чэрвеня 2010 (UTC)

Бо нязручна. Я яшчэ згодны на музычныя альбомы, таксабоксы і іншае, але на службовыя — не. Гэтая назва цалкам адпавядае правілам і, галоўнае, здароваму глузду. Wizardist г 15:20, 7 чэрвеня 2010 (UTC)

А я за тое, каб пераназваць шаблён у Цыкль15, а калі ўжо ёсьць такая вялікая патрэба — стварыць перанакіраваньне з Loop15 на беларускую назву. --Red_Winged_Duck 15:28, 7 чэрвеня 2010 (UTC)

Я раней гэтак прапанаваў, але перанакіраваньні выдаляліся. :( Wizardist г 15:30, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Якая імавернасьць выкарыстаньня гэтага перанакіраваньня ўдзельнікам, які не ведае беларускай мовы? --EugeneZelenko 15:37, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
А што кепскага ў існаваньні гэтага перанакіраваньня, як і ў існаваньні перанакіраваньня Ўкраіна? Хіба будзе кепска ад гэтага праекту? Трэба часам адсоўвацца ад плоскасьці, каб вырашыць справу. Wizardist г 15:43, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Ад існаваньня ангельскага перанакіраваньня будзе дыскрымінацыя нямецкамоўных, францускамоўных і г. д. удзельнікаў. --EugeneZelenko 15:47, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Вашыя заявы — абсурд. Я спыняю гэтую бессэнсоўную дыскусію. Мо' перакласьці сынтаксыс усіх моваў праграмаваньня на ўсе мовы, каб не было дыскрымінацыі? Wizardist г 15:53, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Гэта шаблён, а не мова праграмаваньня. --EugeneZelenko 15:56, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Так зрабіце самі гэты шаблён, сп. EugeneZelenko. Вы перашкаджаеце удзельнікам Вікіпэдыі рабіць сваю справу, дакалупваючыся да штучных дробязяў і даводзячы гэта да абсурду. --Jauhienij 15:59, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Прашу прабачэньня, але мэта гэтага абмеркаваньня — як зрабіць працу лепей. Дзякуй за разуменьне. --EugeneZelenko 13:47, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Эх, ня бачыў ты беларускамоўнага інтэрпрэтарата :) Або глаголу. УКАЗ Вывод.Цепь("Привет!") КОН Привет. Рамантыка! :) —zedlik 22:18, 7 чэрвеня 2010 (UTC)
Дарэчы, у падручніках па інфарматыцы канца 1980-х гадоў была Algol-падобная мова з канструкцыямі кшталту если то иначе всё. А зь легендаў можна прыгадаць мову праграмаваньня Прораб (дзесьці часоў Fortran-у). --EugeneZelenko 13:47, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Быў нейкі Кенгуру, мабыць нават ён :) Бо гэтую канструкцыю если expr. то operands иначе operands всё я памятаю дакладна)) Wizardist г 14:59, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
І глагол, і алгол, і кучу школьных інтэрпрэтатараў бычыў, хацеў пра гэта тут напісаць. Дарэчы, у прыватнасьці з-за гэтага і не хачу, каб усё было на беларускай. Некаторыя рэчы на беларускую коратка перакласьці немагчыма, а калі назва парамэтру ~ кілямэтар, то гэта ФГМ. :) Wizardist г 14:57, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
А што эканоміць, каб было абавязкова коратка? Абмеркаваньне пра зразумеласьць ужо неяк было… --EugeneZelenko 15:06, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Калі разглядаць падобныя выпадкі, то Loop15 выглядае нічым ня лепей за Цыкль15. Гэта ж не эзатэрычныя пуці, там зусім іншая справа. —zedlik 22:37, 8 чэрвеня 2010 (UTC)