Абмеркаваньне шаблёну:Сьцяг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці магчыма будзе замяніць існуючыя шаблёны Сьцяг АБВ на новы шаблён (напэўна робатам), Ці ня будзе праблем з памерамі, месцазнаходжаньнем? --EugeneZelenko 15:07, 26 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую ня трэба нічога замяняць. --Ліцьвін 15:10, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
А навошта столькі дублюючых шаблёнаў? Хіба сьцягі ў розных шаблёнах чымсьці мусяць адрозьнівацца? --EugeneZelenko 15:13, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
А што месца мала? Яны не дублюючыя, а ўзаемадапаўняльныя. І навошта пры стварэньні новага шаблёну адразу ўсю Вікіпэдыю пад яго падганяць, усе артыкулы (пры наяўнасьці дадзеных шаблёнаў) зьмяняць. Калі кату няма чым заняцца... (с) --Ліцьвін 15:36, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
А хіба слушна аднолькавыя рэчы шмат разоў ствараць? Ізноў жа гутарка ідзе пра сумяшчальнасьць, а працу можа робат зрабіць. --EugeneZelenko 15:41, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
Хай і то і то. Якая сумяшчальнасьць? Што з чым у Вас не сумяшчаецца? У Вікіпэдыі галоўнае разнастайнасьць, а Вы хочаце ўсё максымальна стандартызаваць. Хай сам карыстач выбірае якім шаблёнам карыстацца, а не зьмяняць усё і выдаляць старое пры стварэньні чарговага новага. --Ліцьвін 16:01, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
Але Вікіпэдыя ня мусіць быць падобная на сьметнік, дзе не зразумела якім варыянтам трэба карыстацца, на тое ствараюцца розныя пагадненьні і правілы, бо гэта праца супольная і яна мусіць быць зручнай для ўсіх, а калі будзе дзясятак падобных шаблёнаў, якія выконваюць адную і тую ж функцыю, дык ні пра якую зручнасьць казаць не выпадае. --Red_Winged_Duck 16:42, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
У іншых Вікіпэдыях не выдаляюць старыя шаблёны, і пры жаданьні яго можна выкарыстаць. Я ня супраць абнаўленьня і замены, я супраць выдаленьня старых шаблёнаў. --Ліцьвін 17:03, 26 кастрычніка 2008 (UTC)
Старыя не выдаляюць да моманту замены старых шаблёнаў на новыя. Калі шаблёны будуць замененыя на новыя больш зручныя, дык няма прычынаў не выдаляць старыя шаблёны. --Red_Winged_Duck 14:04, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Можна, напрыклад, пазначыць у дакумэнтацыі, які шаблён правільна выкарыстоўваць. А з часам будзе бачна, што рабіць з старымі. У нас з шаблёнамі каардынатаў, напрыклад, такая ж трасца, проста іх меней, таму гэта і менш заўважна. Разьбярэмся. —zedlik 17:30, 26 кастрычніка 2008 (UTC)