Абмеркаваньне шаблёну:Дзень

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную трохі іншую фармулёўку, напрыклад: 25 сакавіка — 84 дзень году (85 у высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. У старой фармулёўцы паўтор прыназоўніка «у» выглядае ня надта + замест «па» ў падобным значэньні раюць ужываць «паводле» [1] [2]. --Казімер Ляхновіч 00:49, 20 траўня 2010 (UTC)

Падтрымліваю, мне таксама больш даспадобы такая фармулёўка. —zedlik 08:34, 20 траўня 2010 (UTC)
Зроблена. Таксама трэба кавалак коду перанесьці ў асобны шаблён, а то адзін код у розных месцах паўтараецца. Wizardist г 13:16, 20 траўня 2010 (UTC)
Дзякуй! Я тут яшчэ што падумаў: пасьля парадкавых лікаў, пэўна, варта дапісаць -і (для лікаў з «другі», «трэці») або -ы (усе астатнія), т.б. 25 сакавіка — 84-ы дзень году (85-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Зараз адпаведнае правіла не прывяду, але калі трэба, то можна пашукаць. --Казімер Ляхновіч 14:12, 20 траўня 2010 (UTC)
Я пра гэта ўжо прыкладна месяц таму думаў. Супыніўся на тым, каб зрабіць шаблён, які лік у лічэбнік пераводзіць будзе, дзе-небудзь да 20-30, а потым злучок+канчатак. Трэба праглядзець, дзе якія канчаткі, каб ня вышла 216-і. :) Wizardist г 14:17, 20 траўня 2010 (UTC)
Для спрашчэньня, на маю думку, можна і без пераводу ў лічэбнік — адразу са злучком+канчаткам. Датычна саміх канчаткаў, здаецца, усё проста: пасьля *0,*1,*4,*5,*6,*7,*8,*9, а таксама 11...19 ідзе -ы, пасьля *2,*3 — -і. --Казімер Ляхновіч 18:44, 22 траўня 2010 (UTC)
Толькі не забыцца, што гэтае правіла трэба ўдываць для mod(100) :) —zedlik 22:51, 23 траўня 2010 (UTC)