Абмеркаваньне катэгорыі:Фолк-сьпевакі і сьпявачкі ЗША

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фолк паходзіць ад ангельскага folk music, таму мяккага знаку ня будзе. Ну і націск: сьпява́к → сьпевакі́, і больш ня першы склад. І «амэрыканскія» не зусім адназначнае слова, таму я перанясу катэгорыю ў Катэгорыя:Фолк-сьпевакі і сьпявачкі ЗША. (у выпадку неабходнасьці і перапоўненасьці можна будзе падзяліць на асобна сьпевакоў і сьпявачак) —zedlik 22:00, 21 траўня 2010 (UTC)

А ёсьць якія слоўнікі, каб пацьвярджалі гэта? Бо, напрыклад, слова «фальклёр» у слоўніку іншамоўных словаў пішацца менавіта празь мяккі знак і пазначана, што паходзіць яно ад ангельскага folklore. Як я разумею, словы гэтыя дастаткова блізкія і таму ня факт, што ў слове «фольк» ня будзе мяккага знаку. --Red_Winged_Duck 10:57, 22 траўня 2010 (UTC)
Я знайшоў толькі ў Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік, там «фолк». Астатняе — меркаваньні і здагадкі. Па сутнасьці, як разуемею, назва сучаснага жанра паходзіць ад ангельскай назвы «folk musik» (напрыклад, пра гэта напісана ў расейскім разьдзеле), на падставе чаго я і зрабіў выснову, што сюды можна ўдыць правіла пра пазьнейшае пазычаньне з ангельскай. У адваротным выпадку, мне здаецца, «folk musik» перакладалася б як фальклёрная альбо народная музыка, чаго няма. Ну і адсутнасьць у слоўніках сьведчыць на карысьць сучаснага пазычаньня.
Гэта проста думкі, якімі я кіраваўся, калі раптам прыйдзем да іншай высновы, можа будзе ўсё спакойна перанесьці робатам. —zedlik 22:38, 23 траўня 2010 (UTC)