Абмеркаваньне катэгорыі:Сакральныя збудаваньні

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў «Сакральныя збудаваньні» (напрыклад, такую тэрміналёгію ўжывае Т. Габрусь і інш.). «Культ» і адпаведна «культавы» — гэта запазычаньне з расейскай савецкіх часоў (паводле ЭСБМ). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 11:57, 19 сакавіка 2012 (FET)

Магчыма і з расейскай. Але проста для інфармацыі: слова «культ» неабавязкова мае адмоўнае адценьне. Напрыклад, у францускай мове ўсё залежыць ад веравызнаньня: у каталікоў «(la) Messe», а ў пратэстантаў «(le) Culte». Ды й «культура» мае той самы корань.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:08, 19 сакавіка 2012 (FET)
Тое, што ў беларускую слова трапіла з расейскай — гэта насамрэч дакладна (савецкаму этымалягічнаму слоўніку беларускай мовы тут можна верыць). А вось ужо ў расейскую яно, сапраўды, прыйшло з францускай або нямецкай, што праўда наша катэгорыя ў адпаведных праектах мае назву Sakralbau (ням.) і Édifice religieux (фр.). Зрэшты ў пытаньні пенаносу я апэлюю найперш да сучаснай мастацтвазнаўчай тэрміналёгіі. Гэтак, найбольш вядомыя кнігі Т. Габрусь маюць назвы: Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі; Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 12:21, 19 сакавіка 2012 (FET)
Дзякуй за інфармацыю. Ды я і не спрачаюся і ня супраць пераносу — гэта было проста нэўтральнае меркаваньне :) --Lesnas ättling (гутаркі) 12:38, 19 сакавіка 2012 (FET)