Абмеркаваньне катэгорыі:Раёны гарадоў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«У выніку абмеркаваньня супольнасьць <!--расейскай Вікіпэдыі-->прыняло рашэньне разьмяркоўваць артыкулы і падкатэгорыі ў гэтай катэгорыі наступным чынам» — гэта крута. --Red_Winged_Duck 13:59, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Калі ў кагосьці паўстануць пытаньні: «чаму так, а ня гэтак?» Ён паглядзіць у расейскую Вікіпэдыю, бо навошта абмяркоўваць тое, што ўжо гэтулькі людзей абгаварылі. Вядома ў нашых абмеркаваньнях можна напісаць і свае прапановы, толькі не такіх як напрыклад: «У выніку абмеркаваньня супольнасьць <!--расейскай Вікіпэдыі-->прыняло рашэньне разьмяркоўваць артыкулы і падкатэгорыі ў гэтай катэгорыі наступным чынам». --Ліцьвін 14:11, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Вы падмяняеце паняткі, беларуская і расейская Вікіпэдыі — гэта зусім розныя рэчы, з рознымі суполкамі і тое, што прынята ў расейскай Вікіпэдыі нельга аўтаматычна пераносіць у беларускую, тым больш без аніякага абмеркаваньня. --Red_Winged_Duck 14:24, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
можа варта ўсё ж не бяздумна перакладаць? Дзякуй! На гэтае пытаньне я ўжо адказваў. Хоць гэта і непрыгожа, але адкажу зноў: калі неабходна катэгорыя - я яе ствараю, калі нехта лічыць, што яна створана бяздумна, калі ласка з пытаньнямі ў абмеркаваньне.
нельга аўтаматычна пераносіць у беларускую, тым больш без аніякага абмеркаваньня Калі стварэньне кожнай катэгорыі спачатку абмяркоўваць, а затым толькі ствараць яе, то будзе ... (не магу падабраць слова). Па мне, я зрабіў усё правільна: стварыў катэгорыю, хто ня згодзен - пытаньні/прапановы ў абмеркаваньне. --Ліцьвін 14:36, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Я ня супраць стварэньня катэгорыяў, я супраць капіяваньня іх з расейскага разьдзелу, прычым з простым перакладам тэксту, што зьмешчаны ў іх катэгорыях, а таксама супраць аўтаматычнага пераносу пагадненьняў зь іншых разьдзелаў Вікіпэдыі без папярэдняга абмеркаваньня суполкай. --Red_Winged_Duck 14:46, 13 кастрычніка 2008 (UTC)
Я прашу прабачэньня. Так, я сапраўды зрабіў вялікую памылку, што стварыў катэгорыю ў такім выглядзе. У нейкай ступені бяздумную. У будучыні, пры стварэньні катэгорый, паспрабую максымальна пазьбягаць такіх непаразуменьняў. Спадзяюся апошняя праўка зьняла пытаньні са зьместам катэгорыі. --Ліцьвін 15:13, 13 кастрычніка 2008 (UTC)