Абмеркаваньне катэгорыі:Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стварыў, а цяперака прыйшло да галавы, а мо лепш Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі?--Ruslan Raviaka 09:34, 9 ліпеня 2009 (UTC)

І колькі ж людзей навучалася, але так і ня скончылі гэтую ўстанову? Як я бачу, ёсьць сэнс ствараць катэгорыі па тыпе Катэгорыя:Выпускнікі БДУ. --Ліцьвін 10:50, 9 ліпеня 2009 (UTC)
Ну напрыклад Валянцін Таўлай быў адічаны з гімназыі й ніяк ня можа быць выпусьніком... --Ruslan Raviaka 11:13, 9 ліпеня 2009 (UTC)
Гэта вядома. Але ці патрэбна гэтая катэгорыя? Калі было вельмі шмат выбітных асобаў, якія сапраўды былі адлічаны з гэтай установы, то катэгорыю ёсьць сэнс стварыць. --Ліцьвін 11:19, 9 ліпеня 2009 (UTC)
Але Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі аб'яднала б і тых хто выпускаўся і тых хто ня здоляў з-за розных чыньнікаў атрымаць атэстат - выключэньне, хвароба, сьмерць, закрыцьцё гімнызыі, арышт, уцёкі да БССР... --Ruslan Raviaka 13:40, 9 ліпеня 2009 (UTC)
Можна зрабіць абедзьве катэгорыі, дзе катэгорыя выпускнікоў будзе ўкладзеная ў катэгорыю навучэнцаў. —zedlik 13:44, 9 ліпеня 2009 (UTC)
Мяркую, што Навучаліся лепей, з-за нэўтральнасьці да полу асобы. --EugeneZelenko 14:01, 9 ліпеня 2009 (UTC)