Абмеркаваньне катэгорыі:Зьнешняя палітыка Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Калі не памыляюся, калі размова ідзе пра замежныя дачыненьні краіны, то прыметнік зьнешні падыходзіць больш, чым вонкавы. —zedlik 17:39, 7 лістапада 2008 (UTC)

Ну выкарыстоўваем мы жа падзел Вонкавыя спасылкі пры напісаньні артыкулаў, няўжо гэтыя спасылкі не на зьнешнія крыніцы? --Ліцьвін 17:46, 7 лістапада 2008 (UTC)
У РБС пад рэдакцыяй Крапівы і іншых: «внешний» — 1. вонкавы, знадворны; 2. (имеющий отношение к иностранным государствам) знешні; (заграничный) замежны. Сярод прыкладаў: «внешняя политика» — «знешняя палітыка». --Red_Winged_Duck 17:54, 7 лістапада 2008 (UTC)
Так, гэта я і меў на ўвазе. Па гэтай жа прычыне спасылкі зьяўляюцца вонкавымі, але ня зьнешнімі. —zedlik 17:57, 7 лістапада 2008 (UTC)
Добра. А што з вонкавым абавязкам Беларусі? --Ліцьвін 18:06, 7 лістапада 2008 (UTC)
Паглядзеў — там ужо аказваецца пачаткі абмеркаваньня былі — Абмеркаваньне:Вонкавы абавязак Беларусі. Я б выкараўся за замежную запазычанасьць. —zedlik 18:29, 7 лістапада 2008 (UTC)
Добра. --Ліцьвін 18:40, 7 лістапада 2008 (UTC)