Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Прэса пра Вікіпэдыю
У расейскай: Если Вы увидели статью о Википедии на русском языке в прессе…
У ангельскай: Таксама ўсё па-ангельску
У баўгарскай: Тази страница съдържа списък от публикации на български език…
Так і у польскай і г.д. Лічу што нам таксама патрэбна дадаваць толькі тыя навіны, што напісаны на беларускай мове, так будзе і эстэтычна прыгожа, а ў адваротным выпадку трэба дадаваць на ўсіх мовах запар. --Ліцьвін 19:25, 3 чэрвеня 2008 (UTC)
Паважаны Cesco. Вы выправілі “аб Вікіпэдыі на беларускай мове ў прэсе” на “аб беларускай Вікіпэдыі ў прэсе” — гэтым вы зусім зьмянілі сутнасьць артыкула Вікіпэдыя:Прэса пра Вікіпэдыю: Калі ў спасылцы напісана аб Вікіпэдыі на расейскай мове (ці на любой іншай, акрамя беларускай), то гэтую спасылку ня трэба дадаваць; а калі ў спасылцы напісана аб Вікіпэдыі (любой) на беларускай мове, то гэтую спасылку абавязкова трэба дадаць. Калі вы нічога не напішыце ў абарону сваёй думкі, то па правілу маўчаньне знак згоды, я палічу што вы пагадзіліся са мной. --Ліцьвін 11:10, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
- Мяркую, што варта зьбіраць спасылкі пра беларускую Вікіпэдыю на любой мове. --EugeneZelenko 13:44, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
- А чаму толькі пра беларускую? Трэба рабіць як усе, аб ўсіх Вікіпэдыях. Толькі навошта гэта? На іншых мовах можна прайсьці па інтэрвікам і пачытаць. Напрыклад вось спасылка з расейскай – Уничтожена белорусская "Википедия". Гэта не беларуская Вікіпэдыя, а Вікіпэдыя на беларускай мове, мабыць вы лічыце па-іншаму:( --Ліцьвін 14:17, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
- Прэса ня гэтак і часта піша пра беларускую Вікіпэдыю, каб выбіраць мовы :-), дый для гісторыі гэта цікава. --EugeneZelenko 14:21, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
- Нічога страшнага, Вільня не адразу збудавалася. Я лічу што галоўнае – гэта мова. Калі будзе артыкул пра ангельскую Вікіпэдыю на беларускай мове, то спасылка на яго павінна быць. Тым самым мы падтрымліваем мову. А ў адваротным выпадку беларускія артыкулы проста растворацца ў артыкулах на расейскай мове. Калі ёсьць артыкул пра тое ж самае на беларускай мове, ну навошта пра гэта ж і на расейскай? --Ліцьвін 14:35, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
- Прэса ня гэтак і часта піша пра беларускую Вікіпэдыю, каб выбіраць мовы :-), дый для гісторыі гэта цікава. --EugeneZelenko 14:21, 4 чэрвеня 2008 (UTC)
Выкарыстаньне матэрыялаў зь Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Спасылка ў НН вяла на старонку з артыкулам зь Вікіпэдыі на сайце НН [1]. Яна не зусім упісваецца ў фармат гэтай старонкі, таму калі зьбіраць такія спасылкі, то варта, напэўна, заводзіць асобную старонку. —zedlik 20:11, 26 траўня 2009 (UTC)
- Я б такіх спасылак, дзе выкарыстана матэрыял з Вікіпэдыі наогул не падаваў, толькі гэтыя, у якіх яна апісваецца, дзе напісана напрыклад што такае Вікіпэдыя, якія з яе карысьці, якія яна мае праблемы, колькі ужо мае артыкулаў і гэтакае там. Гэта ўжо нармальна, што карыстаюць з працы удзельнікаў Вікіпэдыі (і на жаль, не падаюць таго факту). Bocianski 20:20, 26 траўня 2009 (UTC)
Добрая ідэя
[рэдагаваць крыніцу]Ого, нават і ня ведаў пра існаваньне такога артыкулу. Выдатная крыніца інфармацыі для таго, хто возьмецца напісаць пра звады ў Беларускай Вікіпэдыі. --Taravyvan Adijene 11:09, 19 лістапада 2010 (EET)
Навука пра Беларускую Вікіпэдыю
[рэдагаваць крыніцу]Выпадкова натрапіў у тэксьце на ўспамін пра наш праект (што праўда, даволі спэцыфічны)), хаця цешыць ужо сам факт: даклад В. Насевіча Наследие ВКЛ в исторической памяти современных белорусов (2009) у Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos tradicija ir tautiniai naratyvai / Leidinį sudarė: A. Bumblauskas, G. Potašenko. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2009.. Цікава, ці існуць яшчэ якія згадкі і ці варта іх неяк сыстэматызаваць у нас накшталт артыкулаў у прэсе? --Казімер Ляхновіч 22:02, 28 лістапада 2010 (EET)
- М, вельмі цікава. Думаю, ты прапануеш штосьці кшталту гэтага. Wizardist г +у 22:12, 28 лістапада 2010 (EET)
- Менавіта гэта, дзякуй! Мяркую, пры зьяўленьні іншых матэрыялаў варта разгледзіць магчымасьць стварэньня падобнага сьпіса ў нас. --Казімер Ляхновіч 22:27, 28 лістапада 2010 (EET)
- [2] — падыдзе? :) Падобна, нейкая канфэрэнцыя ў варшаўскай вышэйшай школе эканомікі, але пакуль не знайшоў, што менавіта за яна. —zedlik 22:41, 28 лістапада 2010 (EET)
- Як на маю думку, то пасуе :) Вось, дарэчы, інфармацыя пра канфэрэнцыю [3], [4]. Не магу толькі знайсьці выходных зьвестак адпаведнага зборніка матэрыялаў, але мерапрыемства відавочна сур'ёзнае, таму гэта, пэўна, драбніца. --Казімер Ляхновіч 23:00, 28 лістапада 2010 (EET)
- Выдатна, дзякуй! Я шукаў па-польску, дык нічога не знайшоў. Трэба было па-беларуску :) —zedlik 23:07, 28 лістапада 2010 (EET)
- Тут, напэўна, як і ў ангельскай Вікіпэдыі, варта будзе правесьця мяжу паміж працамі, якія спасылаюцца на зьвесткі Вікіпэдыі, і тымі, якія ставяць Вікіпэдыю аб’ектам дасьледваньня (неістотна: асноўным ці не). Wizardist г +у 23:08, 28 лістапада 2010 (EET)
- Рацыя. Дарэчы, ці слушна я разумею, што першая крыніца толькі спасылаецца на зьвесткі з праекту, а вось другая — ужо дасьледуе яго? --Казімер Ляхновіч 01:38, 29 лістапада 2010 (EET)
- Так, абсалютна слушна. :) Хаця, будзь тое Вікіпэдыя, аўтарытэтнай я б тую спасылку не назваў. :)) Wizardist г +у 01:40, 29 лістапада 2010 (EET)
- Маніторынг той рабілі яшчэ ў 2008, ну а мы, як вядома, увесь час паляпшаемся :). Мо, наступным разам спасылка будзе больш грунтоўнай. --Казімер Ляхновіч 01:57, 29 лістапада 2010 (EET)
- Так, абсалютна слушна. :) Хаця, будзь тое Вікіпэдыя, аўтарытэтнай я б тую спасылку не назваў. :)) Wizardist г +у 01:40, 29 лістапада 2010 (EET)
- Рацыя. Дарэчы, ці слушна я разумею, што першая крыніца толькі спасылаецца на зьвесткі з праекту, а вось другая — ужо дасьледуе яго? --Казімер Ляхновіч 01:38, 29 лістапада 2010 (EET)
- Як на маю думку, то пасуе :) Вось, дарэчы, інфармацыя пра канфэрэнцыю [3], [4]. Не магу толькі знайсьці выходных зьвестак адпаведнага зборніка матэрыялаў, але мерапрыемства відавочна сур'ёзнае, таму гэта, пэўна, драбніца. --Казімер Ляхновіч 23:00, 28 лістапада 2010 (EET)
- [2] — падыдзе? :) Падобна, нейкая канфэрэнцыя ў варшаўскай вышэйшай школе эканомікі, але пакуль не знайшоў, што менавіта за яна. —zedlik 22:41, 28 лістапада 2010 (EET)
- Менавіта гэта, дзякуй! Мяркую, пры зьяўленьні іншых матэрыялаў варта разгледзіць магчымасьць стварэньня падобнага сьпіса ў нас. --Казімер Ляхновіч 22:27, 28 лістапада 2010 (EET)
Дзень беларускай Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Я прыбраў наступныя спасылкі з старонкі, бо мэта гэтай старонкі — сабраць спасылкі на артыкулы па-беларуску, якія непасрэдна тычацца Вікіпэдыі і апісваюць яе. Таксама няма сэнсу падаваць тры спасылкі на артыкулы пра «пройдзе—праходзіць—прайшоў» — дастаткова адной апошняй, якая вядзе на найбольш зьмястоўны артыкул.
- Dzień Białoruskiej Wikipedii w Warszawie, eastbook.eu, 18 лютага.
- Białoruś: wikipedystom wracającym z Warszawy zabrano komputery i "groźne" książki, Польскае Радыё, 17 лютага.
- Брэсцкія мытнікі затрымалі двух студэнтаў. Прычына — кнігі з «крытыкай уласці», Наша Ніва, 17 лютага.
- Алеся Лагвінца ўзнагародзілі за актыўнасць у беларускай Вікіпедыі, 17 лютага.
- 20 красавіка пройдзе Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі, Наша Ніва, 18 красавіка
- У Варшаве прайшоў Дзень беларускай “Вікіпедыі”, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 16 лютага.
—zedlik 12:37, 25 красавіка 2013 (FET)