Абмеркаваньне:Sony Ericsson Open 2009 (жанчыны)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што «кабеты» — гэта паланізм. Прапаную перанесьці ў Sony Ericsson Open 2009 (жанчыны). --Red_Winged_Duck 08:12, 31 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, што "жанчыны" - гэта русізм... прапаную перанесьці ў Sony Ericsson Open 2009 (слабы пол). ;-) (Можна проста зрабіць перанакіраваньне і не спрачацца?) --Ruslan Raviaka 08:35, 31 сакавіка 2009 (UTC)
«Слабы пол» — гэта не нэўтральная назва. Перанакіраваньне можа быць хіба з варыянту «кабеты», але асноўным варта зрабіць «жанчыны». --Red_Winged_Duck 09:08, 31 сакавіка 2009 (UTC)
«Кабета» ў беларускай мове ёсьць, але слова мае сэнс «замужняя жанчына». А для полавай прыналежнасьці на маю думку сапраўды лепей «мужчыны» і «жанчыны». Ёсьць яшчэ варыянт «жанкі», але ён не атрымаў вялікага распаўсюджаньня. —zedlik 10:30, 31 сакавіка 2009 (UTC)
А, вось: [1], [2], [3]. —zedlik 10:32, 31 сакавіка 2009 (UTC)
А жанчына ня мае сэнс замужняй жанчынй? Прынамсі гэта не дзяўчына... --Ruslan Raviaka 11:26, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Не, жанчына і замужняя жанчына гэта крыху розныя рэчы :) Тобо калі апісваць усю сукупнасьць асобаў жаночала полу, то гэта жанчыны, жаночы пол. У палякаў тое самае называецца кабеты (pleć: kobieta), але ў беларускай мове гэтае слова мае іншае значэньне, ды і наўрад ці чэмпіянат праводзіцца толькі сярод кабетаў. —zedlik 15:35, 1 красавіка 2009 (UTC)
Сапраўды, «кабеты» не падыходзіць, лепш Sony Ericsson Open 2009 (жанчыны) ці Sony Ericsson Open 2009 (жаночая частка) ці Sony Ericsson Open 2009 (жаночы турнір). --Ліцьвін 11:40, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Таксама мяркую, што хоць кабета — гэта, сапраўды, ніякі не паланізм, аднак для пазначэньня полавай прыналжнасьць лепш пасуе жанчына / жаночы. --Казімер Ляхновіч 18:41, 1 красавіка 2009 (UTC)
І наўдагон (праўда, трохі не па тэме) — пэўна, варта зьмяніць злучнік на стандартызаваны. --Казімер Ляхновіч 18:44, 1 красавіка 2009 (UTC)