Абмеркаваньне:OpenOffice.org

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Значыць OpenOffice і OpenOffice.org гэта дзьве розныя рэчы? Ці можна патлумачыць гэта ў артыкуле? У чым сэнс прыстаўкі .org? Наагул, не разумею, як такое можна дапускаць з пункту гледжаньня нормаў патэнтага права і гандлёвых знакаў. Вунь я памятаю Microsoft падаў у суд на Майка Роў, які меў фірму і сайт - MikeRoweSoft. І перамог бы (але Майк, ня дурань, пагадзіўся на out of court settlement). А калі б нехта стварыў фірму Microsoft.org, дык я думаю, адвакаты M$ зьнішчылі-б яе адным махам... --Rydel 15:37, 10 .02. 2005 (UTC)

Значыць OpenOffice і OpenOffice.org гэта дзьве розныя рэчы?

менавіта. За патэнтнае права не скажу, але людзі настойваюць менавіта на такой назве. Зрабі ім прыемнае. Гэта ж ня так складана.--Xaczyk 09:27, 11 .02. 2005 (UTC)

Па-першае, хачу зазначыць, што папярэдні адказ ня мой. Калі ласка, спадарства, не заставайцеся ананімамі!
Я ня бачу сэнсу каб пісаць гэта ў артыкуле, бо гэта даволі спэцыфічная драбяза, лепей патлумачу тут. Як я разумею з інфармацыі на сайце ООо, адбылося наступнае. Гэты праект хацелі назваць проста OpenOffice, але калі ён, скажам так, матэрыялізаваўся, выявілася, што нехта там ужо зарэгістраваў OpenOffice як гандлёвую марку. Тады зарэгістравалі OpenOffice.org, а з уладальнікамі OpenOffice папросту палюбоўна дамовіліся, што ня будуць адзін аднаго цягаць па судох, але будуць па магчымасьці адзначаць, што OpenOffice і OpenOffice.org — розныя рэчы. --Gabix 07:05, 11 .02. 2005 (UTC)

Хотілося б бачити в білоруській вікі також статтю про інший вільний оффісний пакет LibreOffice. Він легший і (імхо) зручніший від OpenOffice. В українській вікіпедії є стаття uk.wikipedia.org/wiki/LibreOffice, можна скористатися для початку.

Я білоруську розумію, проте, вільно не розмовляю. Отже, сам редагувати не беруся. Живе Бєларусь --Usik64 обговорення 12:59, 24 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]