Абмеркаваньне:ЭПАМ Сыстэмз

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:EPAM Systems»)

Сэкцыя Кліенты[рэдагаваць крыніцу]

Каб палепшыць артыкул і надаць яму больш нэўтральнага пункту гледжаньня (ВП:НПГ), прапаную прыбраць сьпісы кліентаў («У Беларусі» й «У іншых краінах») як рэклямную інфармацыю, а таксама адпаведную крыніцу #7, яка вядзе на сайт кампаніі. Або скараціць сьпіс у некалькі разоў і пакінуць толькі тых, пра якіх ёсьць артыкулы ў be-x-old.wikipedia.org. Што думаеце на гэты конт? --The-verver (гутаркі) 15:38, 28 красавіка 2012 (FET)

Як мінімум варта скараціць да самых значных кліентаў. --Red_Winged_Duck 13:24, 30 красавіка 2012 (FET)
Дык хто-ж ведае, хто там самы буйны ў ЭПАМа. =))) Калі па памерах, дык яны практычна ўсе ў сьпісе дужа вялікія, цяжка выбраць. Карацей, раз больш ніхто нічога за два тыдні не адказаў, скарочваю да тых, пра якіх ёсьць старонкі ва Ўікіпэдыі і пакіну пару вядомых, пра якіх вялікая верагоднасьць стварэньня ўласных старонак — агулам будзе шэсьць кампаніяў. --The-verver (гутаркі) 16:17, 9 траўня 2012 (FET)

Заказны/Замоўны/Замоўлены/Па замове[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, у тэксьце е выраз «заказное праграмнае забесьпячэньне». Так як «заказ» па-беларуску будзе «замова», то «заказны» — гэта русізм, і дакладнее яго перакладаць як «замоўны» (або «замоўлены»). Нажаль, slounik.org не працуе, таму не магу праглядзець, якія шчэ ёсьць слушныя варыянты. Хто як мяркуе, які пераклад больш адпаведны, «замоўнае праграмнае забесьпячэньне», «замоўленае праграмнае забесьпячэньне» ці ўвогуле «праграмнае забесьпячэньне па замове»? Мне ўвогуле больш за ўсё пасуе апошні варыянт. Якія шчэ ў каго ёсьць думкі? --The-verver (гутаркі) 16:26, 9 траўня 2012 (FET)

Значэньні слова «заказ» у беларускай і расейскай тоесныя. «Замова» — рас. «заговор», «замовіць» — «заговорить». [1] Нічога ня трэба зьмяняць, варта спачатку прыводзіць ня ўласныя меркаваньні, а спасылкі на крыніцы. Падрабязьней гл. пра «замова, замовіць» і «заказ, заказаць» у слоўніку Яна Станкевіча. Акадэмічны слоўнік Булыкі падае такія ж зьвесткі. --Jauhienij (гутаркі) 17:18, 9 траўня 2012 (FET)
Jauhienij, поўнасьцю згодны з тым, што трэба было-б падмацаваць мой камэнтар спасылкай. Шчыра прашу прабачэньня, паспрабую ўлічваць гэта ў наступных абмеркаваньнях. =) Жаль, што slounik.org не працуе й не магу нават паглядзець, ці ёсьць там што-небудзь на гэты конт. У любым выпадку, "замова" як пераклад слова "заказ" - не маё "ўласнае меркаваньне", бо менавіта ў гэтым сэнсе я часьцяком чуў яго на радыёстанцыях, сустракаў у жывым моўленьні й артыкулах. Вось, да прыкладу: [2] - 22,400 вынікаў на запыт "па замове", амаль усе ў сэнсе "на заказ", шмат журналісцкіх публікацыяў у вядомых выданьнях. Вось шчэ: [3] - 6,980 рэзультатаў на запыт "замоўлены" ў сэнсе "заказаны" або "заказанный". Але я на 100% згодны, што вынікі пошуку - не лінгвістычная крыніца. Пакідаю іх тут выключна каб ня было абвінавачваньняў ва "ўласным меркаваньні". Увогуле, што да мовы, у большасьці выпадкаў я гатовы прыняць пазыцыю суразмоўцы незалежна ад маіх прыхільнасьцяў. =) Бо для аргумэнтаваных дыскусіяў нашае мове дагэтуль бракуе друкаваных лінгвістычных крыніцаў, як вядома. Таму калі суполцы звыкла "заказ" - хай будзе "заказ". =) --The-verver (гутаркі) 02:27, 10 траўня 2012 (FET)
Update: [4] - вось тут Wizardist распавёў, што рабіць, каб запрацаваў slounik.org. Такім чынам, згодна з [5] цытую: "order — 1) замова; 2) замоўлены тавар", "замова — commission; order", "subscription — 1) папярэдняя замова; 2) падпіска" і так далей. Але я ўжо казаў, я не настойваю. ;) --The-verver (гутаркі) 03:04, 10 траўня 2012 (FET)
Дзякую за спасылкі. Шчыра кажучы, я ў штодзённай гаворцы ў бальшыні выпадкаў толькі «замовіць» і чуў, але з аўтарытэтных крыніц і выказваньняў паважных мовазнаўцаў вынікае, што гэта распаўсюджаная памылка (хутчэй за ўсё гэта апалячваньне значэньня слова, бо ў польскай «замовіць» можна і кнігу). Добра, што запрацаваў slounik.org. Гл. значэньне слова «замовіць» у слоўніку Байкова-Некрашэвіча: «замаўляць, замовіць што, каго — заговаривать, заговорить» [6]. --Jauhienij (гутаркі) 09:22, 10 траўня 2012 (FET)
Я-б не называў гэта памылкай. =) Гэта тое, як выкарыстоўваецца гэтае слова сёньня - з часоў, прынамсі, Ластоўскага (крыніца ніжэй). Можна, напрыклад, параўнаць распаўсюджанасьць словаў "заказчык" ([7] - 16,800 вынікаў) і "замоўца" ([8] - 16,700 вынікаў). Больш за тое, амаль усе вынікі па запыце "замоўца" маюць на ўвазе менавіта ordering, а не чароўнае замоўленьне. Вось, дарэчы, спасылка й на Google Translate. Але, пакуль я гэта ўсё шукаў, знайшоў вось такую аналягічную дыскусію, якая ўжо мела мейсца ў by_mova: [9]. Там узгадваюцца як усе нашыя вядомыя слоўнікі, так і прыклады з клясычнае й сучаснае літаратуры (Караткевіч, Быкаў ды інш.). Больш за тое, у найбліжэйшай да нас мове, украінскай, таксама ёсьць слова "замовлення" (як і ў польскай, дарэчы, так). А вось і першакрыніца, дарэчы, на слоўнік Ластоўскага: [10] (JPG). Там варыянта "заказваць" увогуле няма, толькі "замаўляць". Таму вынік такі: словы "замова/замоўленьне/замаўляць" існуюць, даўно зафіксаваныя ў слоўніках, актыўна выкарыстоўваюцца як пісьменьнікамі й журналістамі, так і ў жывым моўленьні. Слова "заказ" таксама існуе, папулярнасьць абодвух прыкладна аднолькавая, але з блізкіх моваў "заказ" ёсьць толькі ў расейскай. З усяго сказанага вынікае, што слова падобнае на русізм - бо ў наяўнасьці ёсьць ўласныя беларускія "замоўленьне", "замова" й г.д., якія ўжываюцца спрадвеку. --The-verver (гутаркі) 23:16, 10 траўня 2012 (FET)
Ну, калі мы ня можам выйсьці на пагадненьне, варта выслухаць меркаваньні іншых удзельнікаў. Я супраць выпраўленьня «заказны» на «замоўлены», як і супраць штучнай сынанімізацыі гэтых словаў у межах Вікіпэдыі, бо, як вынікае з сучасных (Булыка, Крыўко, Пацюпа) і старых слоўнікаў (Станкевіч, Байкоў-Некрашэвіч), гэта памылка. «Замоўленьне» ў В. Ластоўскага, я так разумею, зьяўляецца адзінаю крыніцай такога значэньня слова. --Jauhienij (гутаркі) 05:48, 11 траўня 2012 (FET)
Я-ж казаў, што зусім не настойваю на выпраўленьні) Хутчэй, мой намер - проста давесьці, што словы "замова" й "замоўленьне" маюць зараз практычна такую-ж папулярнасьць выкарыстаньня, як і "заказ", а ў жывым моўленьні, мабыць, і болей. (Але апошняе дужа цяжка аб'ектыўна давесьці, згодны.) Выпраўляць у дадзеным артыкуле, мабыць, і ня варта, раз бракуе нэўтральных акадэмічных крыніцаў, але ўжываньне "замоўленьня" ў сэнсе "заказ" памылковым я-б ня лічыў, бо па спасылцы ў by_mova [11] пан buyalski добра паказаў, чаму: а) цытатамі выбітных пісьменьнікаў і б) наяўнасьцю ня толькі ў слоўніку Ластоўскага, але й "Расійска-беларускім" Некрашэвіча й Байкова: "Заказывать / заказать – 1. замаўляць / замовіць, заказваць / заказаць". =) Вэрсія "Расійска-баларускага" наколькі Вы, пэўне, ведаеце, у 3 разы большая за іхні "Беларуска-расійскі", таму болей поўная. Так што крыніцаў, якія пацьверджваюць, што гэта не лінгвістычная памылка, хапае. --The-verver (гутаркі) 13:18, 11 траўня 2012 (FET)
  • падаю яшчэ колькі крыніцаў, каб асьвятліць абсяг словаўтваральнай парадыгмы слова «замова» як чароўнага намоўленьня, а не заказу: слоўнік Нашай Нівы ад слова «загавор» адсылае да словаў «змова, замова» [12], маючы ў сваім складзе словы «заказны» [13] і «заказваць» [14]; слоўнік БНТ Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва (1923, Менск) на слова «заговор (литер.)» падае «загавор, замова» [15] (дарэчы, пра пісьменьнікаў, гэты слоўнік БНТ складаў Янка Купала) + слова «заказ» у Бугальтэрскай тэрміналёгіі (БНТ) ужываецца ў традыцыйным значэньні гэтага слова «заказ — заказ» [16]. Што наконт «спрадвечнага» ўжываньня, то слоўнік старабеларускай мовы на слова «замовитися» і «замовка» падае наступныя значэньні: «паспрачацца» і «спрэчка, звада, сварка» [17], тым часам як патрэбную нам функцыю выконвае слова «заказати» з значэньнем «1. загадаць, аддаць загад; 2. забараніць; 3. апавясціць, даць наказ» [18] (варта дадаць, што аканома ў мінуўшчыну называлі «заказьнікам» альбо «заказцаю» [19]). З больш нехарактэрным для беларускае мовы суфіксам -чык падаюць «заказчыка» (а не замоўцу) Расейска-беларускі кароткі эканамічных тэрмінаў [20], Расейска-беларускі мат., фіз. і тэхн. тэрмінаў [21] і Бугальтэрская тэрмінолёгія (БНТ) [22]. Замоўца ж фігуруе ў слоўніку НН [23], але ў значэньні «знахара», «знахаркі», што вынікае з адсутнасьці пазнакі «Гл.», то бок несынанімічнасьці з «заказчыкам». P.S. Дадаткам, раю паглядзець ужываньне слова «замова» [24] і «заказ» [25] ў тэкстах на Беларускай Палічцы. --Jauhienij (гутаркі) 06:00, 11 траўня 2012 (FET)
Дзякуй за спасылкі) --The-verver (гутаркі) 13:18, 11 траўня 2012 (FET)