Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ян Радзівіл «Барадаты»

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новая выява мае абсалютна такую жа якасьць, як і папярэдняя. Удзельнік, які запампаваў гэтую (і іншыя) выяву, займаецца бязглуздым (у дадзеным выпадку) паводле сэнсу канвэртаваньнем .jpg файла у .png, што ў разы павялічвае намінальны памер (у дадзеным выпадку з 730 KB да 6,97 МБ) пры захаваньні зыходнай якасьці і памеру 1,909 × 2,343 (бо зыходнік — у фармаце .jpg). Я ўжо не кажу пра набгрунтаваную яркасна-кантраставую апрацоўку ў фаташопе. Дзеля зручнасьці чытачоў варта вярнуць ранейшую арыгінальную выяву. --Казімер Ляхновіч 18:24, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

На гэтай выяве лепш бачна постаць Яна Радзівіла, чым гэта супярэчыць зручнасьці чытачоў? --Jauhienij 18:29, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
1) значна большы памер, 2) непрафэсійная апрацоўка ў фаташопе, 3) неабгрутаванае з гледзішча здаровага злузду канвэртаваньне ў фармат .png. Для параўнаньня — спасылка на арыгінльны партрэт [1] (888 KB). --Казімер Ляхновіч 18:35, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Так, сапраўды, выглядае больш натуральна. Зараз скусую сваю праўку. --Jauhienij 18:43, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Добра. На будучыню зазначу, што тут ні ў адной натуральнасьці рэч: канвэртаваньне фатаздымка фармату .jpg у .png — невытлумачальны з гледзішча лёгікі крок (пэўны сэнс маецца толькі ў выпадку захаваньня празрыстага тла вакол выявы складанай формы, напрыклад Файл:Grand Ducal Coat of Arms of Lithuania from the Third Statute.png). Увогуле, фармат .png звычайна ўжываецца для выяваў, штучна створаных у графічных рэкатарах, як прыклад Файл:Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png. --Казімер Ляхновіч 18:59, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Дзякуй за ўдакладненьне. --Jauhienij 19:08, 1 студзеня 2011 (EET)[адказаць]