Абмеркаваньне:Эйдэн Макгідзі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я мяркую, што ўсе падобныя прозьвішчы на «Мак…» будуць пісацца безь вялікай літары ў сярэдзіне. Паводле слоўніка «Нашай Нівы»: Макартні (McCartney) і Макдоналдс (McDonalds). --Red_Winged_Duck 14:05, 16 чэрвеня 2012 (FET)

Можа гэтак і мае быць, нажаль БКП не дае тлумачэньняў на гэты конт. Але як быць калі перасякаюцца дзьве літары к як у McCartney, перадаваць адну літару ці дзьве к? --Dymitr 13:13, 19 чэрвеня 2012 (FET)
Я думаю, што ў гэтым выпадку можна кіравацца пунктамі 76—77 БКП-2005, дзе досыць абмежаванае ўжываньне падвойных зычных і толькі ў фіналях, таму ў нашым выпадку варта пісаць адну літару «к» (як і ў слоўніку НН). --Red_Winged_Duck 13:57, 19 чэрвеня 2012 (FET)