Абмеркаваньне:Чырвоная Зара
Выгляд
Як працяг абмеркаваньне:Чырвоная Зара (Чырваназорскі раён). Прапаную перанесьці старонку-неадназначнасьць. Асабіста я ня чуў, што да савецкай улады існавалі населеныя пункты з назвай Красная Зара.
Прывяду аналіз сучасных населеных пунктаў з назвай Красная Зара:
- Красная Зара — пасёлак у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці — у СННП зусім не знайшоў;
- Красная Зара — вёска ў Беладубраўскім сельсавеце Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці — у ННПБ пазначаны варыянт Чырвоная Зара; у СННП асноўная назва Чырвоная Зара;
- Красная Зара — вёска ў Пралетарскім сельсавеце Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці — у СННП асноўная назва Чырвоная Зара;
- Красная Зара — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці — у ННПБ пазначаны варыянт Чырвоная Зара; у СННП асноўная назва Чырвоная Зара.
Лічу, што гэтую савецкую назву можна ўніфікаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:33, 27 кастрычніка 2018 (MSK)