Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Цівалі (Менск)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Варта перанесьці ў «Цівалі (Менск)». Бяру на сябе стварэньне неадназначнасьці.--Lesnas ättling 19:41, 8 студзеня 2012 (FET)

Пагулянка й Цівалі

[рэдагаваць крыніцу]

Пагулянка і Цівалі — розныя мясьціны, якія месьціліся далёка адна ад адной. Трэба ўдакладніць подпіс да фота.--Liashko (гутаркі) 14:57, 12 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

На сайце «Вытокі», адкуль паходзіць здымак, падаюць наступны подпіс: «Маёнтак Пагулянка (Каля Цівалі). Сям'я Самковічаў» [1]. Увогуле, калі кіравацца мапай, то ў межах сучаснага Менску існавала дзьве Пагулянкі: адна (засьценак), сапраўды, даволі далёка ад Ціваляў — у сучаснай Кунцаўшчыне, а вось другая знаходзіцца даволі блізка. Знайшоў дарэчы адпаведны камэнтар: Трэба яшчэ дадаць, што фальварак Пагулянка да 1865 года ўваходзiў у маёнтак Тарасава памешчыка Арамовiча. У той год ён прадаў частку свайго маёнтка (64 дз.) разам з фальваркам Пагулянка Аляксандры Самковiч. Новаўтвораны маёнтак атрымаў "мянушку" "Шырокае Балота" па назве аднайменнага аднаселля. Пазней Шырокае Балота таксама змянiла назву на Пагулянку. Таму на старых мапах можна пабачыць дзве Пагулянкi ўздоўж сучаснай вулiцы Прытыцкага. Месца фальварка Пагулянка зараз займае паўночная частка завода сродкаў комплекснай аўтаматызацыi. Апошнiя старыя дрэвы Пагулянкi былi страчаны ў 1995 годзе. Iншая Пагулянка (былое Шырокае Балота) месцiлася ў сучасным парку "Цiвалi". Што тычыцца фотаздымку, то зроблены ён хутчэй за ўсё ў фальварку Цiвалi, часткай якога валодалi Бяганскiя (па дадзеных 1911 года) (сучасная зялёная зона i стадыёны адразу за домам на Прытыцкага, 42). [2]. З усяго відаць, што няма памылкі, калі казаць пра ўсходнюю Пагулянку як частку мясцовасьці Ціваляў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 17:39, 12 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Цікавы момант: у НАБ на старонцы 288 згадваецца фальварак Цювалі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:12, 16 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]