Абмеркаваньне:Хаўрусная Рэспубліка Югаславія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкула[рэдагаваць крыніцу]

А чаму ў назьве не "Хаўрусная"? - Чытач — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 80.94.174.135 (гутаркі · унёсак) 14:42, 9. december 2018‎.

У беларускіх крыніцах толькі такі варыянт, у прыватнасьці, СФРЮ. -- Renessaince 12:23, 12 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]
Першая С у СФРЮ пазначае Сацыялістычную, а не Саюзную. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 22:04, 31 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Слова «Хаўрус» сустракаецца ў шматлікіх слоўніках, але ва ўласных назвах я гэтае слова не сустракаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што ў дадзеным выпадку гаворка вядзецца зусім не пра хаўрус, бо сэрбскае слова «Савезна» перакладаецца як «Фэдэральны». Таму я за прамы пераклад — Фэдэральная Рэспубліка Югаславія. --Ліцьвін (гутаркі) 11:37, 22 верасьня 2019 (+03)[адказаць]

Не зусім. Савезна паходзіць ад слова савез, што пазначае хаўрус. Гэтае слова ўжываецца і ў назвах партыяў на постюгаслаўскім абшары, таму фэдэрацыя тут агулам ніяк ня можа быць датычная. Па меншай меры ў асяродзьдзі мясцовае дыяспары тое слова перакладаецца менавіта што як хаўрусная, а фэдэрацыю пазначае слова Федерација, саатказна было б федерална. Тое, што вы не сустракалі тое слова ў назвах, ня значыць, што яго нельга ўжываць. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 17:44, 22 верасьня 2019 (+03)[адказаць]
У іншых разьдзелах пішуць або Саюзная або Фэдэральная. У сувязі з тым, што першы варыянт выклікае пытаньні, можна ўжыць назву Фэдэральная Рэспубліка Югаславія. --Ліцьвін (гутаркі) 18:04, 22 верасьня 2019 (+03)[адказаць]