Абмеркаваньне:Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Спадарове! Па-першае, хацеў бы спытацца, ці адпавядае прызначэньню Вікіпэдыі і ўвогуле ці мае сэнс зьмяшчаць падобныя сьпісы? І калі так, хацеў бы спытацца ці аб'ектыўна (непрадузята) выглядае прадмова да сьпісу? --Юрцэвіч Дзьмітры 11:21, 4 лістапада 2008 (UTC)

Маё меркаваньне - гэты артыкул павінен быць. Jim 13:56, 4 лістапада 2008 (UTC)
Абавязкова павінны. --Казімер Ляхновіч 14:12, 4 лістапада 2008 (UTC)
Ну і добра, тады працягну працу. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:19, 4 лістапада 2008 (UTC)
Згодны. Ня думаю, што такія зьвесткі будуць лішнімі, а з пэрспэктывай стварэньня артыкулаў пра гэтых асобаў — дык і ўвогуле гэта абавязковы артыкул. Адзінае, варта было б, напэўна, прозьвішчы запісваць звычайным чынам, як і імя, як ужо ў нас склалася. Калі трэба, магу перавесьці ў такі рэгістр, мне гэта паўхвіліны. —zedlik 16:57, 4 лістапада 2008 (UTC)
Шчыра кажучы, я вагаўся наконт рэгістру. ОК, тады выпраўце калі ласка, я на дзень прыпыню тут актыўнасьць, каб не было накладак. А над біяграфіямі сапраўды пляную працаваць у будучым. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:19, 4 лістапада 2008 (UTC)
Паправіў рэгістар. Што ўвогуле да яго, то на маю думку ў электронным выглядзе ён толькі замінае чытаньню, і ў ім няма патрэбы. —zedlik 01:47, 5 лістапада 2008 (UTC)
Цікава. Мае сэнс, але прадмова - эмацыянальная /не ведаю, есць такае слова?/, хаця разумею, што цяжка інакш. Bocianski 18:34, 7 лістапада 2008 (UTC)

Назва[рэдагаваць крыніцу]

І яшчэ... Не магу вызначыцца з назвай. Бягучая не падыходзіць, таму што там не толькі грамадзкія і культурныя дзеячы, але і звычайныя спэцыялісты. «Сьпіс рэпрэсаваных дзеячаў Беларусі, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 году» - масла масьленае (курсівам). Можа проста «Сьпіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 году»? --Юрцэвіч Дзьмітры 21:19, 4 лістапада 2008 (UTC)

Мяркую, што лепей апошні варыянт, але з працяжнікам замест мінуса, бо лічбавы дыяпазон: Сьпіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году. Я згодны, што з словам рэпрэсаваных назва выглядала б больш зьмястоўнай, але сапраўды паўтарэньне. Зрэшты, апошні варыянт не зьмяняе сэнсу, таму на маю думку ён лепшы. —zedlik 01:47, 5 лістапада 2008 (UTC)
Забыўся пры пераносе зьмяніць мінус на працяжнік. Прабачце. Мне зрабіць «мяккі» перанос, ці Вы зробіце «цьвёрды»? --Юрцэвіч Дзьмітры 22:37, 14 лістапада 2008 (UTC)
Перанёс артыкул, спасылкі выправіў. Дарэчы, наколькі мне вядома, гэтыя пераносы нічым не адрозьніваюцца, таму не прынцыпова, хто іх будзе рабіць :) —zedlik 00:36, 22 лістапада 2008 (UTC)
Добра, буду ведаць. --Юрцэвіч Дзьмітры 11:37, 22 лістапада 2008 (UTC)
Чаму ў назьве працяжнік? --Ліцьвін 20:36, 21 сьнежня 2008 (UTC)
Згодна з правіламі тыпаграфікі. --Red_Winged_Duck 16:11, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Правапіс-2008/17, ГЛАВА 17 ПРАЦЯЖНІК; ГЛАВА 7 ПРАВІЛЫ НАПІСАНЬНЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК І АСОБНА: § 37.Лічэбнікі, 3. Пішуцца праз злучок: ...лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзьве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагодзьдзе, 2-3 гады. 4. Ставіцца працяжнік: у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць — трыццаць сем гадоў, 50 — 60-я гады; пры ўмоўным пералічэньні: артыкулы 2 — 7, 1 — 10 клясы. --Ліцьвін 16:40, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Ну вось вы самі і адказалі на сваё ж пытаньне, чаму тут мусіць быць працяжнік. --Red_Winged_Duck 17:03, 22 сьнежня 2008 (UTC)
29 і 30 кастрычніка — гэта простыя, складаныя ці састаўныя лічэбнікі? А можа гэта ўмоўнае пералічэньне? У любым выпадку 29—30 кастрычніка няправільна, бо няма прабелаў. --Ліцьвін 17:32, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Гэтая глава ніяк не кадыфікуе пытаньне прабелаў пры працяжніку, а толькі выпадкі, калі ён пішацца. Гэта пытаньне тыпаграфікі і найхутчэй прабелы тут непатрэбныя. --Red_Winged_Duck 22:20, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Так Вы ведаеце ці ня ведаеце? Ды і на пытаньне не адказалі. Гэтая глава ніяк не кадыфікуе пытаньне прабелаў пры працяжніку... Цікавая выснова. Атрымліваеце гэта памылкі, памылкі ў правілах... Пачытайце Главу 17 ПРАЦЯЖНІК і знайдзіце хоць адзін выпадак адсутнасьці прабелаў пры працяжніку. Посьпехаў :-) --Ліцьвін 22:32, 22 сьнежня 2008 (UTC)
Ва ўсіх правілах для расейскай мовы ёсьць такі панятак як інтэрвал, пад які гэтыя 29—30 і трапляюць. Навошта спатрэбілася гарадзіць агароды нашым мовазнаўчым камісіям, я ня ведаю.
У арыгінале закону ніякіх прагалаў няма: [1], глядзіце §37. Дзе Тарасевіч іх набраў, я таксама ня ведаю.
zedlik 01:31, 23 сьнежня 2008 (UTC)
лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: ...2-3 гады — гэты пункт нельга аднесьці да 29—30 кастрычніка? --Ліцьвін 16:15, 23 сьнежня 2008 (UTC)
А дзе тут прыблізны лік? 29 і 30 — дзьве канкрэтныя, пералічаныя даты, да таго ж 29 зьяўляецца састаўным лічэбнікам. Па абодвух пунктах гэта чацьверты пункт, дзе працяжнік. —zedlik 17:04, 23 сьнежня 2008 (UTC)
Ну 29 і 30 — прыблізныя лікі, як і 2-3 гады... (§ 37. Лічэбнікі, 3. Пішуцца праз злучок: ...лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік...). І § 37. Лічэбнікі, 4. Ставіцца працяжнік: у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку... Усюды прыблізныя лікі.
Добра, хай так. --Ліцьвін 17:48, 23 сьнежня 2008 (UTC)
Можа, варта пашырыць тэматыку артыкула і зрабіць ня проста артыкул-сьпіс, а менавіта артыкул, прысьвечаны расправе 29-30 кастрычніка 1927 г.?--Czalex 00:27, 28 лістапада 2009 (UTC)