Абмеркаваньне:Сьпіс гатычных збудаваньняў Вялікага Княства Літоўскага

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Як лепей зрабіць? уносіць у гэты сьпіс помнікі з гатычнымі рысамі, але не гатычныя? --Мікола Волкаў 15:47, 25 лютага 2008 (UTC)

Я б зрабіў "главы". Сьпіс "зусім гатычных", затым сьпіс "з рысамі". AntonBryl 15:50, 25 лютага 2008 (UTC)
Мне гэта ідэя таксама падабаецца, у такім разе лепей было б падзяліць на раньняя, сталая, позьняя, (ці магчыма падзяліць на пэўныя групы: абарончыя храмы, палымяная готыка, дакладна шчэ не ўяўляю) і з рысамі, але гэта можна зрабіць крыху пазьней, спачатку набяру ўсе дадзеныя, тады паспрачаемся ці абмяркуем як лепей зрабіць. --Мікола Волкаў 16:00, 25 лютага 2008 (UTC)
А вось асобныя загалоўкі для літар можна не рабіць - усё адно населеных пунктаў у сьпісе будзе ня так шмат, і на многія літары ня будзе зусім нічога...AntonBryl 15:52, 25 лютага 2008 (UTC)
магчыма так будзе лепей, я не настойваю, а сам шаблён я зрабіў з прыкідкай яшчэ на адну рэч, якую пазьней буду рабіць. Прапаную, калі прыдумае дакланы падзел на катэгорыі разбіць гэты падзел, а пакуль я скончу зь йм. --Мікола Волкаў 16:00, 25 лютага 2008 (UTC)

Па-мойму штосьці ёсьць альфабэце! ужо і ня так мала помнікаў набралося. Дарэчы, сьпіс ён і мусіць быць сьпісам у альфабэтным парадку. Хаця мне таксама шчыра хацелася б выкінуць усе "з гатычнымі рысамі" помнікі ў асобную катэгорыю, ці главу, можа ўсю готыку так і пакінуць, а толькі іх згрупаваць у асобны адзьдзел? --Мікола Волкаў 16:50, 25 лютага 2008 (UTC)

Так, напэўна. Першая глава - альфабэтны ліст гатычных, другая - сьпіс тых, што з гатычнымі рысамі AntonBryl 16:53, 25 лютага 2008 (UTC)

Сучасны стан будынкаў[рэдагаваць крыніцу]

Добра б яшчэ нейкія пазнакі па сучасным стане дадаць, як мінімум значок "не захавалася" (напр., ╳). Можна яшчэ неяк пазначаць "перабудаваны да непазнавальнасьці" (як Іўеўскі ці сьв. Станіслава ў Вільні). AntonBryl 15:50, 25 лютага 2008 (UTC)

Катэгарычна згодна і сам настойліва прапаную пасьля помніка, яго назвы пісаць якую ступень "гатычнасьці" ён мае. Але зараз пачаў з проста ўбіваньня туды таго што ёсьць. --Мікола Волкаў 16:00, 25 лютага 2008 (UTC)