Абмеркаваньне:Сынтэзатар

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сінклавэр / Сынклавэр[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што слушнейшым варыянтам будзе менавіта «Сынклавэр» (ангельскае Synclavier).

Вытрымка з БКП-2005: 67. У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с, у т. л. у словах з суфіксамі -ыд-, -ык- (чаргуецца з ыц , -ыч-; не атаесамляць з уласнабеларускім -ік-/-ык-), -ым-, ыт- перад спрадвечным і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы: сыгнал, сыгнэт, сыдар, сылікатны, сымфонія, сынод, сынонім, сынхронны, сыроп, сыстэма, сытуацыя, псыхалёгія; аксыд, пэрсыдзкі; клясык, клясыцызм, клясычны, лексыкон, таксычны; максымум (але: Максім); баксыт, эпаксыт; Сыднэй, Сылезія, Сыцылія, Сымон.

Усе тамтэйшыя выключэньні ў асноўным датычыцца «фіналяў» словаў, да таго ж звод падкрэсьлівае неабходнасьць імкнуцца перадаваць словы ў арыгінальным гучаньні, а ангельскае "sy" у вымаўленьні ўсё ж бліжэйшае да "сы", чым да "сі". --Казімер Ляхновіч 20:11, 17 красавіка 2009 (UTC)

Наколькі я ведаю правіла гучаньня эўрапейскіх моваў строга цьвёрдых, ці строга мягкіх як ў славянскіх мовах гукаў яны ня маюць таму мажліва пачуць як "сынклавер", так і "сінклавер", але больш слушным мне падаецца менавіта другі варыянт, таму як асноўны аўтар артыкула, назву я пераправіў.

Dominick

Добра, няхай будзе сінклавэр. --Казімер Ляхновіч 09:55, 18 красавіка 2009 (UTC)