Абмеркаваньне:Спэцыяльная тэорыя адноснасьці

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паводле слоўніка ТБМ (Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994), относительность — рэлятыўнасьць, теория относительности — тэорыя рэлятыўнасьці, специальная теория отностельности — спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці. На гэтай падставе прапаную перанесьці артыкул у Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці. --Казімер Ляхновіч 19:05, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Але Расейска-беларускі мат., фіз. і тэхн. тэрмінаў дае тэорыю адноснасьці --Jauhienij 19:08, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
«Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов» можа быць аўтарытэтнай крыніцай хіба толькі для наркамаўскага праекту, абсалютная большасьць лексыкі ў ім — перапісана з савецкіх слоўнікаў і зьяўляецца калькай з расейскай (напрыклад, «трэнне» [1], «частата» [2], «пастаянная» ([3]. «ураўненне» [4], бесканечнасць [5], плоскасць [6] і г. д.). У нас «паняцьці» з гэтага слоўніка звычайна пазначаюцца ў дужках. --Казімер Ляхновіч 20:04, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Зразумела, але хіба фізічны слоўнік ТБМ напісаны тарашкевіцай? --Jauhienij 20:08, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Спэцыялізаваных фізычных слоўнікаў клясычным правапісам, на жаль, не існуе, аднак паводле спосабу перадачы пазычаньняў (напр., «Біё-Савара-Ляпляса закон», «Бугера-Лямбэрта-Бэра закон» і г.д.) і падбору лексыкі, слоўнік ТБМ можна лічыць найбольш блізкім да тарашкевіцы, складзеным прыязнымі да яе адмыслоўцамі. --Казімер Ляхновіч 20:24, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Зразумела, дзякуй за тлумачэньне. Падтрымліваю перанос. --Jauhienij 20:25, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]