Абмеркаваньне:Скаламенд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

заўвага:датычыцца трактаваньня фрагменту "«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове Олгордовы, а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы». Памылковае адчытаньне "...правнуки есми Сколомендовы" нарадзіла непаразуменьне. Чытаць патрэбна "Сколомендовы" - як " с коло Мендовы"- з сям'і князя Мендова-Мендога...

Пераклад з літоўскай[рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя заўвагі да перакладу:

- Пераклад назваў з'яўляецца літоўскім іх гучаннем, бо большая частка з іх мне нажаль была незнаемая. Спадзяюся, што разбярэцеся
- Магчымыя граматычныя памылкі і крыва пабудаваныя сказы прашу спісаць на адрозненне ў пабудове сказа ў беларускай і літоўскай мове і на адсутнасць часу, а не на маю безграматнасць.
- Арфаграфічныя памылкі спісваць выключна на адсутнасць часу і легкую форму безграматнасці.:)
- Спадзяюся, што дапаможа.

1)Komantas (Skomantas), продак Гедымінавічаў (магчыма адпавядае Sūduvos князю Каманту). Узгадваецца толькі ў рускай паэме "Задоншчына" (канец XIV ст.). У ей удзельнікі Кулікоўскай бітвы (1380 г.) Андрэй і Дзьмітры Альгердавічы называюцца праўнукакмі Скаламендавымі ("«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове Олгордовы, а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы»). Польскі гісторык Ежы Охманьскі слова праўнукі перакладае ў больш шырокім значэнні -- “продак”, і лічыць Каманта дзедам Гедыміна. Літоўскі гісторык Томас Баранаўскас не згаджаецца з такой інтэрпрэтацыяй (мол, Альгердавічы паслядоўна “крочаць” у мінулае свайго рода: спярша называюць свайго бацьку Альгерда, пасля – дзеда Гедыміна, а адразу пасля яго – прадзеда “Скаламенда”, таму ў такім кантэксце надуманы Е. Охманьскім пераскок праз адну ветку дынастыі малаверагодны , і прапаноўвае лічыць Каманта бацькам Гедыміна.

2)Komantas (Skomantas; ням. Skumand, русінская м.(?) *Koma[n]t), Jotvos/Sūduvos/Dainavos, як складнікаў ВКЛ, князь, старэйшы кіраўнік супраціўлення jotvingių/sūduvių (-аў) агрэссіі Нямецкага ордэна 1277-1283 гг. (нар. ~1225(?), памер у канцы XIII a.).

Некаторыя даследнікі сцвярджаюць, што у часы кіравання Трайдзеня, Камант быў “другім чалавекам у Літве пасля Вялікага Князя”.

Лічыцца, што кіруючы Судувой, Камант маў рэзідэнцыю ў замку, які знаходзіўся ў наваколлі сучаснага горада Елька (Польшча), каля возера Скамантаў (Skomantų ež. польск. Skomęckie jezioro), які гісторыкі звязваюць з замчышчам Скамандбурга (“Замак Каманта”). Недалека ад таго замчышча, каля возера Скаманты (-аўскага возера?), есць і веска Скаманты (ням. Skomentnen, Skomanten, польск. Skomęntno Wielkie). З жыццем і дзейнасццю Каманта да 1282/1283 гг. Можа быць звязана і назва вескі Каманцішкі (вобласць Меркінес) (Kamantiškių (<*Komantiškių) (Merkinės sen.))

У 1273 і 1278 гг. войска, якое складалася з літоўцаў і судувійцаў пад кіраўніцтвам Каманта спусташыла землю Кулма ( Kulmo žemę ), якая знаходзілася пад кіраўніцтвам нямецкага ордэна, у 1280 – Семб(у). У тыя самыя гады ці ў 1281 г. Камант са сваей радзімы пацягнуўся ў тую частку Расеі, якая належыла ВКЛ (хутчэй за ўсё ў Гародню). Сапраўды, у хуткім часе ен мог быць пераўлены ў заходнюю Жамойцію, -- так думаць дазваляе назва вескі Скаманту і вялізнае замчышча, выдатна ўмацаванае ў ХІІІ ст. (недалека ад Веівіржэнаў), і так сама, звчзаныя з імем Гедыміна (магчымага сына Каманта) непадалек знаходзячыяся двайное Куплес-Вернігос замчышча (в. Вілку Лаўко, на поўдз. Ад Кведарны) і веска Гедымінавічы непадалек Швекшны. З магчымым жыццем Каманта ў Жамойціі звязаны і назва вескі “Гомантлаўкіс” (“Поле Каманта”) непадалек ад Рыэтава

У1282 ці 1283 г. Камант, магчыма незадаволены сваім новым палітычным статусам пасля смерці Трайдзеня (1282 г.) ці ратуючыся ад помсты вялікага князя Даўманта (мяркуемага сына Міндаўга) (1248 г. Падняўшых паўстанне супраць Міндаўга ягоных пляменнікаў Таўтвіла і Гедвіда ў самім ВКЛ найбольш актыўна спансавалі князі Заходняй Жамойціі і Судувы), перабег да крыжакоў, быў імі пахрэшчаны і некаторы час жыў у замку Балга.

У 1284 г. Камант быў правадніком войска крыжакоў падчас пахода на Гародню, а з 1285 г. Увесну ен атрымаў невялікі надзел зямлі ў Натанзе і разам з трыма сынамі пасяліўся ў быўшай там весцы Сцігены (прус. *Stigeni (з прус. stīgē – "сеновал, сарай"), ням. Steegen, польск. Stegny,– недалек ад Прусскай Ілувы, зараз Эльбінгскі павет Польшчы).Там ен ў хуткім часе і памер. Паводле сведчання беларускага этнографа Паўла Шпілеўскага, жыхары Гарадзенскай і Ковенскай губерній яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. Спявалі гіст. Балады пра паходы ёцьвінгскага князя Каманта (“Камата”). Некаторыя гісторыкі, напрыклад, працуючы ў Літве брытанец Стывен Роўвэл, аб’ядноўвае Каманта з ўзгадваемым ў рускай паэме канца 14 ст. Задоншчына бацькам ці цесцем “Скаламендам”. Верагодна, што ў хуткім часе пасля 1285 г. (можа 1289 г.) хоць адзін з пражываючых у Стыгенах сыноў Каманта мог вярнуцца у ВКЛ (збегчы ці быць выведзеным з Сембы і Натангі у канцы 13 ст., якія ніразу не былі спустошаныя літоўскім войскам) Astap 18:52, 10.07.2006 (UTC)

Вайна рэдагаваньняў[рэдагаваць крыніцу]

1. Калі ласка, ня трэба пісаць *Комантс, бо гэта толькі рэканструкцыя пачатку 20 стагодзьдзя, а ў крыніцах ён завецца Скамонд ці Скамонт.
2. Андрэй казаў гэта свайму брату Дзьмітрыю Альгердавічу, а не Дзьмітрыю Маскоўскаму. Уважліва чытайце цытату з "Задоншчыны" - Дзьмітры Маскоўскі не «внук есмя Едимантов, а правнук есми Сколомендов». Таму ня трэба гэта рэдагаваць.
3. Чаму Вы лічаце, што прынамсі Будзікід, Будзівід не былі сынамі Трайдзеня і Скаламендавай дачкі? Абгрунтуйце.
4. Чаму Вы лічыце, што войска Трайдзеня складалася ня з русінаў? Ёсьць жа сьведчаньні крыніц.
5. Скамонд уцёк з ВКЛ у 1282/1283 годзе, Трайдзень загінуў у 1282 годзк. Чаму Вы лічаце неверагодным, што паміж імі адбыўся канфлікт - храналягічна гэта магчыма.
6. Гедзімін ні якім чынам ня можа быць сынам Скаламенда, бо ён брат Віценя. Віцень жа ў крыніцах завецца сынам Лютувера (хоць магчыма быў яго братам). Лютувер жа лічыцца сынам ці то Будзікіда, ці то Будзівіда (хоць магчыма быў іх братам). Будзікіда і Будзівіда лічаць сынамі Трайдзеня. Таму Гедзімін ці праўнук Трайдзеня, ці яго унук, ці сын. Але ніяк ня сын Скаламенда. --MaximLitvin 13:14, 21.жніўня.2006 (UTC)