Абмеркаваньне:Сары (Канада)
Выгляд
Назва артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]Па-ангельску [ˈsʌri] (Сары). Магчыма, яшчэ Сарэй куды б ні шло, але ня Сурэй дакладна.
Акрамя таго, існуе Сары[прыбраць шаблён] ў Ангельшчыне, таму гэты адразу трэба пераносіць з удакладненьнем Сары (Канада)/Сарэй (Канада). -- Renessaince 09:56, 16 ліпеня 2019 (+03)
- Ангельская мова — гэта цяжкі выпадак, бо адна літара ў розных выпадках можа гучаць парознаму. Напрыклад у БКП-2005 (п. 86) сьцьвярджаецца наступнае: «(напружаны э): кэрлінг (curling), сэр (sir), сэрфінг (surfing)». А мы маем наступныя варыянты: ˈsərfing і ˈsərē. Першыя галосныя гукі аднолькава вымаўляюцца і зьяўляюцца націскнымі. А вось яшчэ з п. 87: «Літары, якія абазначаюць ненаціскныя кароткія гукі, пры асваеньні словаў звычайна трансьлітаруюцца... u – у: Каламбус (Columbus), Пітсбург/Пітсбурґ (Pittsburgh), Руфуc (Rufus); але ў канцавым спалучэньні -bury транскрыбуецца: Кэнтэрбэры (Canterbury), Садбэры (Sudbury)». Заўважце, а ў нас першы галосны гук націскны. --Ліцьвін (гутаркі) 13:12, 16 ліпеня 2019 (MSK)