Абмеркаваньне:Разбойнікі (п’еса)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я б пераклаў «Räuber» як «Рабаўнікі» замест разбойнікаў [1], [2], [3]. Ну і п’еса (апостраф замест мяккага знаку). —zedlik 11:31, 15 сьнежня 2009 (UTC)

Сапраўды можна перакласьці, як Рабаўнікі. Бліжэй да зьместу твора. Але ў літаратуразнаўстве ўжо прыжылася назва Разбойнікі, тым больш, што Піменам Панчанкам на беларускую назва твора перакладзена менавіта так. Я магу прывесьці цытаты з друкаваных беларускамоўных крыніцаў, дзе ўжываюцца Разбойнікі. Дзякуй за артаграфію. --Jauhienij 12:00, 15 сьнежня 2009 (UTC)
Шчыра кажучы, калі б вы сказалі Рабаўнікі ў літаратуразнаўчых колах, вас бы не зразумелі. Так не прынята казаць. --Jauhienij 12:04, 15 сьнежня 2009 (UTC)
Я ня ведаў, што існуе назва гэтага твору па-беларуску — вядома, лепей ужываць яе, таму пытаньне здымаецца. —zedlik 12:59, 15 сьнежня 2009 (UTC)