Абмеркаваньне:Пётар I

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маю сумнеў наконт "вялікасьці" гэтай асобы. Можа для расейцаў ён "вялікі", але для нас - гэта чалавек, які ў Полацкай Сафіі разьмясьціў канюшню, а потым яе ўзарваў; сваімі рукамі забіў вышэйшае ўніяцкае духавенства Полацка, і г.д. Няхай будзе лепш проста - "Пётар І". Jim 06:26, 29 ліпеня 2008 (UTC)

Тым больш, што нават у рускай Вікіпэдыі гэты артыкул называецца проста «Пётр I». --yurtsevich 07:03, 29 ліпеня 2008 (UTC)
Я таксама так думаў і хацеў артыкул назваць Пётар I Аляксеевіч, але я паглядзеў у Сьпіс артыкулаў, якія павінныя быць у кожнай Вікіпэдыі, там гэтая асоба пад назвай Пётар Вялікі. --Ліцьвін 11:25, 29 ліпеня 2008 (UTC)

Прапаную перанесьці ў Пётар I Аляксеевіч --Jauhienij 14:04, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Зь якой нагоды? У якіх аўтарытэтных працах Пётар I згадваецца ў якасьці гістарычнае асобы як Пётар Аляксеевіч? Ды ніхто ня ведае нават з большасьці, што ён Аляксеевіч. Не нясіце лухты. Пакуль вы ня доктар гісторыі з апублікаванымі аўтарытэтнымі працамі, кіньце гэтую справу бязглуздых прапановаў. З-за некаторых асобаў беларуская Вікіпэдыя робіцца больш шавіністычнай (ці, прынамсі, русафобскай), чым расейская. Абураецеся, што хтосьці тамака перапісаў гісторыю ў падручніках. А самі, мовіць, аб'ектыўнасьць стоадсоткавую несяце? Дапамажыце лепш перакласьці Вікіпэдыя:Пяць слупоў, мабыць кініце гэтую бессэнсоўную справу рабіць усё не як у сьвеце. З павагай, Wizardist г 14:39, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Пакуль што суб'ектыўна (бо бракуе часу прывесьці крыніцы), але ў беларускай гістарычнай літаратуры сустракаў хіба толькі Пятра І, т.б. без Аляксеевіча. --Казімер Ляхновіч 14:41, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Шчыра кажучы, не зразумеў, што так абурыла хлопчу Wizardist'а. Калі ўсе супраць, то, калі ласка, пакінем так. Зноў жа, выключна суб'ектыўна, Аляксеевіч неяк на слуху.--Jauhienij 14:55, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Ня вельмі хочацца разводзіць тут палеміку. Але, нават на гэтай старонцы можна прасачыць жаданьне неяк перапісаць гісторыю, адлюстраваць нейкі суб'ектыўны погляд. Далёка ісьці ня трэба, хопіць прачытаць толькі першае паведамленьне, якое эпічна фэйліць усю канцэпцыю Вікіпэдыі. Калі жадаеце, каб іншыя гулялі па нейкіх правілах, гуляйце па іх самі. Wizardist г 15:06, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Пустасловіце, шаноўны. І што так фэйліць вашыя правілы? --Jauhienij 15:10, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Пётар І (без Аляксеевіча): Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В.І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В.І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. — 584 с. ISBN 985-469-120-9 + у даступных мне кнігах з сэрыі Памяць: гітс.-дакум. хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі + У. Арлоў. Г. Сагановіч. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918). — Менск, 2002. ISBN 9986-9229-7-X [1]. --Казімер Ляхновіч 18:59, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Добра. --Jauhienij 19:01, 17 сьнежня 2009 (UTC)
З аднаго боку, спадар Jim мае рацыю: у нашай гісторыі Пётар I — пэрсанаж выключна адмоўны. Аднак ён увайшоў у Сусьветную гісторыю менавіта як «Вялікі», таму «Пётар Вялікі» — было б слушна, як і цяперашняя назва артыкула —Пётар I. А вось «Пётар Аляксеевіч» можна выкарыстоўваць толькі ў тэксьце, у якасьці сыноніму. Я крыху выправіў разьдзел аб Вялікай Паўночнай вайне, але артыкул патрабуе далейшай дапрацоўкі.Будзе час— зраблю.--Lesnas ättling 00:10, 23 лютага 2012 (FET)