Абмеркаваньне:Правы Альянс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зь якой літары пішацца другое слова назвы? Вялікая ці малая? —zedlik 14:57, 19 лютага 2009 (UTC)

А нібыта вялікая ([1]). —zedlik 14:59, 19 лютага 2009 (UTC)

Агітка добрая, але без спасылак. І, што самае кепскае, мае некаторыя спрэчныя ці нават ілжывыя цьверджаньні. Так БПС, з якой паўстаў ПА, ніколі не самараспускалася. Пасьля канфлікту Высоцкага з Карэтнікавым БПС яшчэ доўгі час праводзіла даволі актыўную дзейнасьць. Таму выказваньне аб самароспуску БПС прапаную прыбраць.

Калі ПА "паўстаў як аб'яднаньне беларускіх патрыятычных моладзевых ініцыятываў", трэба хаця б пару зь іх пералічыць. Але, баюся, такіх можа не знайсьціся.

Таксама выклікае пытаньні цьверджаньне аб "некалькіх сотнях актывістаў". Варта ці спасылачку даць, ці больш рэалістычна ацаніць сытуацыю.--Zmgr 09:16, 25 жніўня 2009 (UTC)

у іх на сайце гэта напісан і «Рацыя» перадрукавала. Калі вы прывядзеце зьвесткі, якія гэта абвяргаюць, ня будзе ніякіх праблемаў дадаць іх у артыкул. Глядзіце, напрыклад, як дадаюцца спасылкі: [2]. Гэтага дастаткова. —zedlik 20:58, 26 жніўня 2009 (UTC)
Шаноўны Zedlik ёсьць праблема неаб'ектыўнасьці. На сайце арганізацыі пра саму арганізацыю можа быць напісана што заўгодна. Да прыкладу я Вас пераконваю, што БПС ніколі не самараспускалася. Гэта хлусьня, якую ПА зьмясьціў на сваім сайце. І ці можа быць такая пісаніна крыніцаю на Вікіпэдыі?--Zmgr 08:31, 27 жніўня 2009 (UTC)
Пра аб’екыўнасьць я адказаў у гутаках пра «Малады Фронт», тут прапаную вырашыць гэтае непаразуменьне. Магчымыя тры варыянты: 1) вы прывядзеце спасылку, дзе гэта абвяргаецца, тады і сайт, і зьвесткі з спасылкі будуць прыведзеныя разам; 2) дадаць фразу «паводле афіцыйнага сайта»; 3) прыбраць выраз пра самароспуск, замяніўшы яго чым-небудзь кшталту «на базе БПС», бо яно да гэтага артыкула дачыненьня ня мае. Калі справа толькі ў адным слове, то прасьцей за ўсё яго прыбраць, і ўся праблема. —zedlik 21:11, 27 жніўня 2009 (UTC)

Партыя ці Смі[рэдагаваць крыніцу]

Калі ПА лічыць сябе "інфармацыйна-кансалтынгавай ўстановаю" трэба падумаць аб пераносе старонкі аб ПА ў разьдзел СМІ. --Zmgr 09:21, 25 жніўня 2009 (UTC)