Абмеркаваньне:Нясьвіскі замак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палацаў і замкаў у Радзівілаў было вельмі шмат, навошта трэба было артыкул "Нясьвіжскі замак" некуды перанакіроўваць. Як тады называць артыкулы пра палацава-замкавыя комплексы Радзівілаў у Алыцы, Біржах і інш. І чаму Радзівілаў, вунь на рыціне бачны замак Кішкаў. Мо "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". --MaximLitvin 14:21, 05.07.2006 (UTC)

Так, насамрэч, пагаджуся, лепш "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". Вось толькі Кішкі да 1513 году валодалі Нясьвіжам, ды й замак пры ніх быў драўляны! --Slaver 14:45, 05.07.2006 (UTC)
Ну і што, што драўляны - вунь яго бачна ля Радзівілаўскага (на рыціне ніжей). --MaximLitvin 15:32, 05.07.2006 (UTC)
Нешта я не ўпэўнены, што гэта - драўляны палац Кішак. Нават Ткачоў у сваёй працы "Замкі Беларусі" піша, што, хутчэй за ўсё, той драўляны палац згарэў яшчэ ў 16 стагодзьдзі, ўжо пасьля таго, як горад стаў маёмасьцю Радзівілаў. А гэтая гравюра ўвогуле 17 стагодзьдзя. Але, ў дадзеным выпадку, гэта не так істотна. Проста варта пераназваць артыкул у "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". --Slaver 12:46, 06.07.2006 (UTC)
Неяк размова сьціхла... Я ўсё ж згодзен, што трэба пераназваць артыкул. Ніхто ня супраць? --Slaver 10:04, 12.07.2006 (UTC)

Хацелася абмеркаваць крыху іншыя асьпекты гэтае праблемы, а пытаньняў да назову у мяне пакуль тры: - што абазначае тэрмін "палацава-замкавы комплекс" наколькі я ведаю такія рэчы, як палац і замак ня зусім сумяшчальныя, ведаю што падобная праблема паўстае, каля ня зусім зразумела ці перайшоў замак у палац ці не (ці адзьдзелены абарончыя умацаваньні ад жылых, ці не), у прыватнасьці у нямецкай мове на падставе гэтай няпэўнасьці паўстаў панятак Burgschloss ці наўпрост замак-палац, але там гэты выпадак ня тычыцца бастыённых замкаў

- тут падыходзім да другой праблемы: Нясьвіжскі "замак" Радзівілаў адназначна ня замак па сваёй сутнасьці але "замак бастыённы" ці фартэцыя Новага часу (тэрміналёгія патрабуе пэўнай дапрацоўкі). Таму тэрмін замак адназначна трэ адкінуць. Сэнс замка у спалучэньні абарончых і жылых функцый у адных і тых жа збудаваньняў, у Нясьвіжы ж яна адназначна падзелены!!!

- пэўна пры утварэньні назова кіраваліся вельмі вядомым тэрмінам "Палаца-паркавы комплекс", і даволі слушным, калі мець на увазе усё тое што пасьпелі натварыць Радзівілы на плошчы у сотні гектараў і што зараз патрабуе комплекснай праграмы аховы і выкарыстаньня. Узьнікненьне ж дэфініцыі "палацава-замкавы" як мне падаецца ідзе з жаданьня з аднаго боку адмежаваць гэты комплекс у межах чатырох бастыёнаў аб усяго астатняга, а з іншага нейкім чынам назваць яго улічваючы яго прэзентабельную частку палац і абарончую: курціны і бастыёны. у апошнім і хаваецца памылка, асацыяцыя "абарончы=замак" у дадзеным выпадку не спрацоўвае!!!

Мае прапановы: Нясьвіжскі замак насамрэч існаваў, і гэта быў вядомы драўляны замак Кішкі, варта зрабіць такі артыкул.

З іншага боку каб абагульніць усё створанае Радзівіламі лічу патрэбным вярнуць дэфініцыю "Нясьвіжскі палацава-паркавы комплекс" а ў яго межах зрабіць артыкулы і пра Палац і пра бастыённы замак і пра паркі, яго альтанкі і помнікі сабакам Радзівіла.

Ці варта зрабіць больш шырокі артыкул "Нясьвіжскі гісторыка-культурны запаведнік" і ў межах уключыць усё гэта + места.

У любым выпадку у катэгорыі замкі гэты артыкул не пасуе і варта стварыць асобную катэгорыю "бастыённыя замкі" ці "фартэцыі", куды яго перанесьці.

Наколькі я разумею, існая назва па-просту фігуруе ў шматлікіх даведніках і краязнаўчых нарысах. Прынамсі, google спасылаецца на яе нашмат часьцей. Варта паглядзець нейкі там Сьпіс помнікаў адносна кваліфікацыйнай назвы. А з другога назову (мне таксама падаецца, што "палацава-паркавы комплекс" ёсьць слушным найменьнем) зрабіць перанакіраваньне й унесьці яго ў якасьці альтэрнатывы ў асноўны тэкст.--Kažemaks 20:22, 6 студзеня 2008 (UTC)
Магчыма варта наўпрост, каб нехта узяў на сябе абавязак асэнсаваць увесь той патэнцыял што мае Нясьвіж, зрабіць для яго адпаведную структуру ў прыватнасьці вызначыў дзе месца Нясвіжскаму бастыённаму замку ці ў асобным артыкуле "Нясьвіжскі замак(маю на ўвазе тардыцыйную форму назвы)" ці ў больш шырокім "Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс".
Да, добра было б, каб хто дапрацаваў да нормы, скажам аўтары (на жаль у самаго ня будзе часу, працую над іншымі артыкуламі). Тэма-та для Беларусі значная!--Gruszecki 18:32, 5 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]