А чаму ў беларускамоўным артыкуле павінна быць этымалёгія расейскага слова. Было б, напрыклад, лягічна падаць этымалёгію слова "паганства", якая ў артыкуле не прыведзеная. А яна нічога агульнага з этымалёгіяй "язычества" ня мае. Проста сувязі няма. --Vojt V 17:53, 18 верасьня 2007 (UTC)
Ааа. Я проста адразу не зразумеў. Добра, я выдаліў. --RagNaRog 18:56, 18 верасьня 2007 (UTC)
Язычніцтва - пашыранае слова. Загляньце хоць бы ў падручнікі па гісторыі. Mienski 10:34, 20 верасьня 2007 (UTC)
Я ж ня супраць слова. Я супраць нелягічнасьці.--Vojt V 14:17, 20 верасьня 2007 (UTC)
Я таксама не супраць словы, але трэба жа тады што-небудзь напісаць. Я прапаноўваю ўзяць інфармацыю з польскай Вікіпедыі, толькі я да прыкладу польскага не ведаю. --RagNaRog 20:18, 20 верасьня 2007 (UTC)
Дык з ангельскай можна ўзяць. Ды якая розьніца, абы сэнс быў. Па-мойму, лепш напісаць меней, але лепей. А тады хто іншы дапіша.. --Vojt V 22:17, 20 верасьня 2007 (UTC)