Абмеркаваньне:Нямеччына

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэдэраты́ўная Рэспу́бліка Герма́нія - а ці не Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына - або Нямеччыны? З гэтай ФРГ - гэта ня толькі брыдка - алеж і некансэквэнтна! Калі Нямеччына (слушна ды па славянску!) - тады ўсёж ФРН!... параймося - ды выпраўлімо! 78.88.86.223 20:51, 22 лютага 2010 (UTC)

На маю думку, «Германія» — гэткая ж устойлівая форма, як і «Нямеччына». Таму ня маю сэнсу штосьці мяняць. Wizardist г 20:56, 22 лютага 2010 (UTC)
Слоўнік НН аддае перавагу Нямеччыне, таму, мяркую, варта зрабіць гэты варыянт асноўным, а «Германія» — альтэрнатыўным. --Red_Winged_Duck 21:21, 22 лютага 2010 (UTC)
Падтрымліваю, тым больш што назва выкарыстоўваецца. —zedlik 22:17, 22 лютага 2010 (UTC)
  • Не хачу надта мудраваць - алеж пішам у тараскевічоўскай вікіпэдыі - <<Германія>> гэта чысты русізм - так яшчэ са славянскіх моваў,па баўгарску:Германия й македонску:Германија. У астатіх назоў ідзе ад слова немцы:

па басьнійску:Njemačka;

кашубску:Miemieckô;

горналужыцку:Němska

харвацку:Njemačka;

польску:Niemcy;

сэрбску:Немачка;

славацку:Nemecko;

славенску:Nemčija - і найбольш падобнай да беларускай украінскай мове:Німеччина

Нават па-вугорску пад уплывам славянскіх моваў:Németország

І артыкул наш называецца <<Нямеччына>> - таму лагічна будзе каб на першым мейсцы стаяла Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына - а ці патрэбна ФРГ - аяшчэ трэба падумаць. Таму я перастаўлю чаргу: Нямеччына ды Германія - а справу ці ўвогуле пакінуць форму ФРГ - пакуль застаўлю адчынянай... Haliak 09:58, 23 лютага 2010 (UTC)

Тым больш так склалася ў рэальным ужываньні, усё слушна. —zedlik 23:44, 23 лютага 2010 (UTC)


  • Ну! "так склалася ў рэальным ужываньні"... Не згодны з такім падыходам! У <<рэальным ужываньні>> ўвогуле карыстаюцца расейскай мовай - таму што? Кінуць тараскевічоўскую ўікіпедыю ды пачаць пісаць у маскальскай??? ФРН - як ужо пісалася: лагічна, прыгожа ды па беларуску, ФРГ - чысты русізм! Нягодны сапраўднай беларускай мовы...Haliak 21:19, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
    Не зусім у гэтым справа. І «Нямеччына», і «Германія» ўжываюцца (па факце) ў беларускай мове клясычным правапісам. Напрыклад, на сайце «Свабоды» колькасьць згадак ФРГ перавышае колькасьць згадак ФРН у прыкладна 7 разоў. Абодва словы ёсьць у слоўніку НН, але «Нямеччына» там пазначанае як асноўнае, таму яно мусіць выкарыстоўвацца як асноўнае ў Вікіпэдыі (нароўні з ФРН). Але пакуль і Германія, і ФРГ выкарыстоўваюцца ў крыніцах тарашкевіцай, ігнараваць іх таксама нельга: будзе лепей, калі яны будуць згаданыя ў артыкуле як магчымыя варыянты. Калі ж яны будуць прыбратыя з ужытку і слоўнікаў, тады можна будзе і адсюль прыбраць — асноўная ідэя менавіта ў гэтым. —zedlik 21:32, 22 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Назвы фэдэральных земляў[рэдагаваць крыніцу]

У сэкцыі Адміністратыўны падзел у некаторых земляў выкарыстоўваецца слова Свабодны: Свабодная дзяржава Баварыя, Свабодны ганзейскі горад Брэмен, Свабодная дзяржава Саксонія і г.д. Лічу, што ўсё ж такі слушней будзе выкарыстоўваць слова Вольны: Вольная дзяржава Баварыя, Вольны ганзейскі горад Брэмен, Вольная дзяржава Саксонія і г.д. DKorybut 14:47, 20 жніўня 2010 (UTC)

Слоўнік НН дае таксама свабодны. Рабіць арыгінальнае дасьледваньне рэперакладам ў гэтых словах немэтазгодна. --Jauhienij 14:52, 20 жніўня 2010 (UTC)