Абмеркаваньне:Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»
Выгляд
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»»)
Крыштоф/Крыштаф
[рэдагаваць крыніцу]Чаму ён Крыштоф, а ня Крыштаф? Гл. [1] як вымаўляецца гэтае імя й дзе ставіцца націск. --The-verver (гутаркі) 02:02, 14 траўня 2012 (FET)
- Крыніцы, пададзеныя ў артыкуле і датычныя гэтай асобы, сьведчаць пра зваротнае. — Wizardist г +у 09:33, 14 траўня 2012 (FET)
- Тады зразумела. Дзякуй. --The-verver (гутаркі) 13:23, 14 траўня 2012 (FET)
- Мяне самога цікавіць гэтае пытаньне, толькі да памянёных варыянтаў варта яшчэ дадаць Крыштап. У ст.-бел. дакумэнтах, наколькі мне вядома, ужывалася форма Криштоф, але невядома як тое імя вымаўлялася (усё ж сучасны правапіс засноўваецца на фанэтычным прынцыпе) — прынамсі адпаведных працаў-меркаваньняў гісторыкаў або лінгвістаў не сустракаў. У аўтарытэтных крыніцах прысутнічаюць ўсе гэтыя формы (і нават Крыштоп). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:54, 16 траўня 2012 (FET)
Цытаты на польскай
[рэдагаваць крыніцу]Першае, варта абавязкова падаць пераклад на беларускую. Другое, у арыгінале выказваньні былі па-польску ці ўсё ж на лаціне? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:31, 5 чэрвеня 2012 (FET)
- Добра, перакладу. Выказваньні браў не з арыгіналу, а так, як іх прыводзяць Марыян Хахай (і Ясноўскі) і Здзіслаў Петшык у сваіх публікацыях. Зрэшты, амаль на 100% упэўнены, што арыгіналы польскія: і Чорны, і Сіротка ў карэспандэнцыі з польскамоўнымі адрасатамі карысталіся выключна польскаю моваю. --Siarzuk Hancarenka (гутаркі) 18:07, 11 чэрвеня 2012 (FET)
- Ну калі на 100% :), то пытаньне здымаецца, але перакласьці ўсё адно трэба. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 18:14, 11 чэрвеня 2012 (FET)