Абмеркаваньне:Любеч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Брагінская воласьць[рэдагаваць крыніцу]

С. Бельскі: Брагінская воласьць ніколі не належала да Любецкага староства. Гэтую ідэю стварыў і ад 2005 года досыць актыўна прапагандуе чарнігаўскі гісторык І. В. Кандрацеў. В. С. Пазднякоў ідэю запазычыў і зьмясьціў у артыкуле "Любеч" трэцяга тому энцыкляпэдыі "ВКЛ" (2010), што надта зьдзівіла. Яшчэ у 2000 г. М. Ф. Сьпірыдонаў апублікаваў дакумент 1574 г. пра тое, як, пасьля сьмерці ў 1565 г. князя-брата Максіма, князі-браты Аляксандр і Міхаіл Вішнявецкія падзялілі Брагінскі маёнтак між сабой. А быў той маёнтак спадчынай ад іхнага дзеда князя Міхаіла Васілевіча Збаражскага (Вішнявецкага) праз дзядзьку князя Хведара Вішнявецкага, потым праз бацьку князя Аляксандра Вішнявецкага. Гл.: http://hojniki.ucoz.ru/index/kandracew/0-510 http://hojniki.ucoz.ru/index/spirydonaw/0-348

Дзякуй за ўдакладненьне. Можа, у вас ёсьць нейкія публікацыі на тэму адміністрацыйнай прыналежнасьць Брагінскай воласьці ў гэты час (тэзісы на канфэрэнцыях або артыкулы ў нейкіх мас-мэдыя ці нават у навуковых часопісах)? Бо згодна з Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу спасылка на зьвесткі з прыватнага краязнаўчага сайту (няхай гэта нават і даволі грунтоўныя камэнтары да навуковых публікацыяў), на жаль, ня можа пераважыць артыкул у навуковай энцыкляпэдыі, нават калі ў тым артыкуле памылка. Мае быць нейкая апублікаваная крытыка, або прынамсі можна спаслацца на першакрыніцы (арыгінальныя дакумэнты), дзе тая адміністрацыйная прыналежнасьць зазначаецца ў відавочным выглядзе. Дарэчы, у мяне антывірус Bitdefender Total Security пры праглядзе сайту hojniki.ucoz.ru выяўляе JS:Trojan.Cryxos.268 (будзьце асьцярожнымі, а лепей паспрабуйце праверыць, у чым прычына — хоць, магчыма, гэта сам ucoz.ru дадае траяны, тады варта пісаць ім у тэхнічную падтрымку або шукаць іншы хостынг). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:24, 2 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Пакуль магу прапанаваць хіба сваю падборку матэрыялаў "З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI – XVIII стст." у зборніку "Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья" (2018). http://familyclubs.greencross.by/sites/default/files/files-for-download/braginshina-sbornik-fin.pdf У прыватнасьці, гл. С. 7*, але і інш. Галоўнае ж, калі ласка, – крыніца на 1574 год; гл. С. 185–194 http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf І. В. Кандрацевым яна чамусьці засталася незаўважанай.

Што да навуковасьці артыкулаў энцыкляпэдыі "ВКЛ". У гэтым канкрэтным выпадку В. С. Пазднякоў нават і не падумаў праверыць, ці слушная зьвестка І. В. Кандрацева ў матэрыяле 2005 г., на які спаслаўся. Пазьней жа яна паўтаралася, абрастала аніяк не абгрунтаванымі дапаўненьнямі ў артыкуле 2010 г., манаграфіі (згаданай на Вашай старонцы) і газэтным артыкуле 2014 г., артыкулах 2016 г. і 2018 г. І, падобна, да гэтага нікому не было справы! Тэма бо – пэрыфэрыйная...

Дзякуй за дадатковыя крыніцы. Дадаў іх у артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:56, 3 красавіка 2020 (+03)[адказаць]