Абмеркаваньне:Лена Куўрмаа

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці ёсьць абазнаныя ў эстонскай мове? Як вымаўляецца прозьвішча Kuurmaa: Куурмаа, Куурма, Курма, Курмаа ці можа яшчэ як? —zedlik 13:53, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Мяркую Куурмаа. --Ліцьвін 15:07, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Вымаўленьня такіх словаў з падоўжанымі галоснымі я пакуль не знайшоў, але ў іншых Вікіпэдыях пішуць, што гэта нібыта адзін доўгі гук, у 2 альбо у 3 разы даўжэйшы за звычайны (en:Estonian language, ru:Эстонский язык). Тобо як я разумею, гэта адзін склад, а ня два. Але як лепей перадаваць гэта ў беларускай мове, я ня ведаю. —zedlik 15:34, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Думаю беларуская мова нічога ад гэтага ня страціць. Я вось напрыклад кажу маа, замест мама. Нуу — паганяюць. --Ліцьвін 15:50, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Можа і ня страціць. Проста мяне вучылі ў школе, што адна галосная — адзін склад, а паганяньні з доўгім гукам звычайна запісваліся як «Ну-у-у». Хаця гэта абсалютна ненавуковыя развагі. Ну, можа хто адгукнецца. —zedlik 16:40, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Але мушу зазначыць, што перанос ня вырашыў праблемы перадачы эстонскіх імёнаў і яна ўсё яшчэ актуальная. Хаця зь іншага боку, на мой погляд, гэта вельмі і вельмі файна, што праблемы перадачы эстонскіх прозьвішчаў ужо ўзьнікаюць у беларускай Вікіпэдыі :)zedlik 21:12, 29 сьнежня 2008 (UTC)

наконт эстонскіх двайных літар[рэдагаваць крыніцу]

Насамрэч,я крыху разабралася. падоўжаныя зычныя скарачаюцца, а галосныя -не. uu-перадаецца як уў, aa-так и застаецца, ii-пераходзіць у ій.

Ага, зразумела, дзякуй за зьветкі. Тады хай застаецца такім чынам. —zedlik 19:59, 15 студзеня 2009 (UTC)