Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Кірыл Стаселька

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


17 студзеня 2020 году стварыў артыкул памерам звыш 47 кілябайт на падставе 49 крыніцаў да «Месяца беларускай літаратуры». Артыкул улучае ўводзіны і 4 разьдзелы, 9 катэгорыяў і шаблён-картку, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Зьяўляецца 467-м найбольшым у Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі) і больш як 35-кратна перавышае памерам адпаведны артыкул афіцыйным правапісам. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 18:58, 17 студзеня 2020 (UTC+3)

Згодна з крытэрыямі артыкул, які вылучаецца на статус Добрага павінен адпавядаць агульным правілам, датычным артыкулаў Вікіпэдыі. Дадзены артыкул не адпавядае крытэру значнасьці, у выніку чаго выстаўлены на выдаленьне. Віт; гутаркі 12:00, 22 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Паводле Вікіпэдыя:Значнасьць, як пісаў у адказ на запыт іншага ўдзельніка, «тэма або прадмет артыкула лічацца значнымі, гэта значыць годнымі асобнага артыкула, калі яны адпавядаюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэру значнасьці або аднаму з прыватных крытэраў значнасьці. Агульны крытэр значнасьці. Прадмет або тэма зьяўляюцца значнымі, калі яны заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах». У артыкуле 49 крыніцаў і звыш 10 вонкавых спасылак (Кірыл Стаселька#Крыніцы). Ёсьць адпаведнасьць усім 5 асобным крытэрам значнасьці: 1) «значнае асьвятленьне ў надзейных крыніцах», 2) «заўважнае асьвятленьне», 3) «незалежныя ад суб’екту» крыніцы, 4) «надзейныя крыніцы маюць на ўвазе патрэбу правяральнасьці ацэнкі іхнай значнасьці», 5) «крыніцы мусяць быць другаснымі». У Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў згадваецца: «Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі, таму не спасылайцеся на яе, як на дзейную рэкамэндацыю». У гэтым выпадку адсутнічае сама падстава для запыту наконт значнасьці. У выніку іншы ўдзельнік не пярэчыў маім довадам, таму артыкул адпавядае крытэру значнасьці насуперак выкладзенаму Вамі вышэй.--Удзельнік:W 16:59, 23 студзеня 2021 (UTC+3)
Варта пазначыць, што ў 2016 годзе твор аўтара абралі ў доўгі сьпіс прэміі Гедройца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:01, 25 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за прапанову. Дадаў крыніцу ў артыкул з адпаведнай згадкай.--Удзельнік:W 18:42, 26 студзеня 2021 (UTC+3)