Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Курапаты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цалкам перапісаў артыкул паводле крыніцаў, выдаліў увесь POV і матэрыял, абаронены аўтарскім правам, і дадаў новых выяваў. Тэма вельмі тонкая, але стараўся ўсё выкладаць у выглядзе фактаў і падпісваць аўтарства меркаваньняў. Ці варта ісьці далей з магчымым разглядам артыкула ў якасьці добрага/абранага? —zedlik 02:07, 12 красавіка 2010 (UTC)

Перачытаў артыкул. Выправіў колькі абмылак. Лічу неабходным далейшае прасоўваньне ў добрыя\абраныя --Jauhienij 08:40, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй! Памылкі сапраўды могуць быць, паспрабую пазьней яшчэ сьвежым вокам паглядзець. —zedlik 13:54, 12 красавіка 2010 (UTC)
Вельмі добры артыкул, дзякуй. Адзінае, было б няблага вызначыцца з афармленьне зносак, бо зараз у спасылках на адныя расейскамоўныя артыкулы імя аўтара перакладзена на беларускую, а ў іншых — не. --Казімер Ляхновіч 13:10, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй! Зь імёнамі сапраўды неадпаведнасьць. Можа варта падаваць імя аўтара на мове публікацыі, на якую стаіць спрасылка? Здаецца, звычайна так і робяць, ды і блытаніны ня будзе. —zedlik 13:54, 12 красавіка 2010 (UTC)

Дарэчы, калі ў каго ёсьць зьвесткі пра падзеі ў Курапатах пэрыяду каля 1993—2003 гадоў (апроч расьсьледаваньняў), то быў бы шчыра ўдзячны, бо фактычна гэты пэрыяд выпадае з грамадзкага жыцьця: ёсьць зьвесткі пра канец 1980-х — пачатак 1990-х, ёсьць пра другую палову 2000-х, але нічога не знайшоў, што адбывалася між гэтымі пэрыядамі. І ўвогуле, калі існуе значная інфармацыя, не згаданая ў артыкуле, то ёсьць сэнс дадаць і яе, бо насамрэч матэрыялу пра Курапаты шмат, але звычайна ён дублююе ужо вядомыя зьвесткі. —zedlik 13:54, 12 красавіка 2010 (UTC)

Мяркую, што лепей падаваць імёны аўтараў на мове публікацыі. --Jauhienij 14:04, 12 красавіка 2010 (UTC)
Файна, тады так і зробім. —zedlik 15:29, 12 красавіка 2010 (UTC)
Наконт мовы імёнаў — думаю гэтаксама, а што датычыцца зьвестак за 1993—2003, то здаецца, усё набольш істотнае ўжо згаданае паводле артыкула ў Народнай Волі за 1999. Шчыра кажучы, нават ня ведаю, што тут яшчэ можна/варта дадаць. --Казімер Ляхновіч 16:12, 12 красавіка 2010 (UTC)
Добра. Я тут знайшоў яшчэ крыху: дадаў пра пачатак Крыжовых шэсьцяў і яшчэ зараз дадам пра прылеглы пасёлак. Пасьля гэтага з храналёгіяй усё мусіць стаць на свае месцы. —zedlik 16:29, 12 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй, выдатна. Пра некаторыя падзеі (той жа пасёлак) я нават ужо пасьпеў забыцца. Думаю, артыкул варта вылучаць у абраныя. --Казімер Ляхновіч 11:36, 13 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй за меркаваньне! Думаю, хай яшчэ пару дзён павісіць на рэцэнзіі — можа ў каго якія думкі зьявяцца — і будзем спрабаваць вылучаць. —zedlik 12:52, 13 красавіка 2010 (UTC)

Дадаў выяву адсканаванага дакумэнта Пазьняка, Іова, Крывальцэвіча аб эксгумацыі целаў у Курапатах. --Jauhienij 16:29, 18 красавіка 2010 (UTC)

Так, дзякуй вялікі, вельмі цікавая рэч! —zedlik 16:50, 18 красавіка 2010 (UTC)

Добра, дзякуй усім за меркаваньні! Паспрабую выставіць. —zedlik 23:18, 18 красавіка 2010 (UTC)

Каго расстрэльвалі?

[рэдагаваць крыніцу]

У выніку з усіх расстраляных імёны вядомы толькі ў двух: Моўша Крамер і Мардыхай Шулескес. Ды яшчэ грэбень з надпісам па-польску. Дык мо' расстрэльвалі толькі жыдоў? Rasool 11:36, 19 траўня 2010 (UTC)

Магчыма так, а магчыма і не. У любым выпадку да зьяўленьня якіх-небудзь пераканаўчых зьвестак, абагульняць гэтыя два імёны на ўсіх і рабіць з гэтага высновы будзе неаб’ектыўна. —zedlik 12:22, 19 траўня 2010 (UTC)

У іншых рэгіёнах

[рэдагаваць крыніцу]

Пра месцы расправаў у іншых рэгіёнах трэба пераносіць у іншы артыкул, тут ня месца.--Liashko (гутаркі) 00:49, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Калі вы ўжо перастанеце анансаваць свае пастулаты? Хоць адзін аргумэнт або спасылку можна ад вас пачуць? Расправы ў іншых рэгіёнах наўпрост зьвязаныя з тэмай Курапатаў. Таму, пакуль няма сьпісу Месцы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, мэтазгодна пакінуць згаданае дапаўненьне. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 00:58, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Тое, што вы дадалі ў артыкул, зьяўляецца ня больш, чым меркаваньнем некалькіх асобаў, няма ніякіх пацьверджаньняў, што тое месца зьяўляецца аналягам Курапатаў. Параўнайце колькасьць спасылак па тэме Курапатаў і вашую адзіную, дзе выказваюць меркаваньні асобы, якія нават не зьяўляюцца спэцыялістамі ў гэтай галіне. Пакуль ня зьявяцца аўтарытэтныя крыніцы, у такім выглядзе гэта зьяўляецца ня больш, чым спэкуляцыяй на тэму. --Red_Winged_Duck 01:43, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Меркаваньне некалькіх асобаў або спэкуляцыя на тэму? Вам што, трэба доктарскую дысэртацыю па гэтай тэме прадаставіць? Згаданае месца пачало дасьледавацца толькі чатыры месяцы назад, а тут ужо патрабуюць няведама што і заяўляюць пра спэкуляцыі! Спасылак і фактаў больш чым дастаткова, пра згаданую падзею нават паведаміў дзяржтэлеканал.
* Место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий обнаружили под Витебском // АНТ
* Под Витебском обнаружено вероятное место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий // Народныя навіны Віцебска, Онлайн-газэта
* Под Витебском найдено место расстрела жертв сталинизма // Liport
Сваімі выказваньнямі вы працягваеце гнуць лінію папулісцкіх пастулатаў. Вось гэта і ёсьць спэкуляцыя. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 02:16, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Вядома ж трэба аўтарытэтныя крыніцы, а не набор навінаў з адной крыніцы, пераказаныя рознымі словамі. Тым больш, ім няма чаго рабіць у артыкуле пра Курапаты. І калі скасоўваеце чужы ўнёсак, глядзіце, што скасоўваеце. --Red_Winged_Duck 10:20, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Глядзіце ў нізе адпаведны шаблён Шаблён:Месцы масавых рэпрэсіяў у Беларусі, пра кожнае месца пішацца асобны артыкул. Калі ў вас ёсьць аўтарытэтныя крыніцы — стварайце артыкул, але ўсё ў адну кучу ня трэба.--Liashko (гутаркі) 01:48, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Акрамя ўсяго існуе артыкул Рэпрэсіі ў БССР. --Red_Winged_Duck 01:50, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]