Абмеркаваньне:Канстанцін Вераніцын
Дадаць тэмуКанстантын
[рэдагаваць код]«Менавіта так: „Канстантын Вераніцын. 15 красавіка 1855 года г. Гарадок“ пазначана аўтарства паэмы ў сшытках паэта і фальклярыста Аляксандра Рыпінскага». Крыніца: Паэме «Тарас на Парнасе» ўжо 135 гадоў. Цікавыя факты пра ўлюбёны пакаленьнямі твор. + «ўраджэнцу Гарадоччыны Канстантыну Вераніцыну» (У Гарадку паставілі помнік «Тарасу на Парнасе») + «апрацаваных праф. М. Піятуховічам рукапісах А. Рыпінскага твор перапісаны пад прозьвішчам “Канстантын Вераніцын” з зазначэньнем, што гэта псэўдонім» [А. Адамовіч, На нівах і ўзвышшах беларускага слова: І. На падыходах да нашаніўства: 1) Ананімная спадчына сярэдзіны ХІХ в. ТАРАС НА ПАРНАСЕ, "Бацькаўшчына" 1956, № 21 (20 трав.), с. 2; № 22 (27 трав.), с. 2−3]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:27, 27 лістапада 2024 (+03)