Абмеркаваньне:И (старабеларуская літара)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У якім парадку аб'ядноўваць, і чаму? Serge Gorlaw

Артыкул пра гэтую літару ўжо існуе. Гэта тая ж самая літара кірыліцы і не патрабуе двух артыкулаў. Уся інфармацыя пра ўжываньне яе ў старабеларускай мове можа быць дададзена ў адпаведны разьдзел артыкула И, пры наяўнасьці адпаведных крыніц. --Red_Winged_Duck 23:45, 19 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Цікава.. Навошта ж тады нам Беларуская мова, калі ужо ёсьць Руская, так, па вашай лёгіке выходзіць? Можа, тады закроем беларускую Вікіпедыю адразу, і пяройдзем да Расейскай.? Сапраўды, навошта яна?Serge Gorlaw

Такога артыкулу не існуе. Ня трэба рабіць падтасовак.Serge Gorlaw

Цяпер па сутнасьці, абсмакчу для вас усе косткі.
  • Літара И зьяўляецца літарай кірылічнай сыстэмы пісьма. Адрозьненьні кірылічных альфабэтаў адзін ад однага мінімальныя, з-за чаго няма сэнсу перапісваць адзін і той жа артыкул з мінімальнымі варыяцыямі. Значнасьць падобных артыкулаў была б мінімальная. А што да літараў кожнага з альфабэтаў: хіба не лягчэй трымаць зьвесткі пра, напрыклад, вымаўленьне літары згодна з IPA і г. д., у адным артыкуле, адной табліцы? Лягчэй. Слуп першы
  • Большасьць вашага ўнёску зьяўляецца ні нэўтральнай, ані пацьвярджаецца аўтарытэтнымі крыніцамі і правяральнымі цытатамі. Слуп другі
Я вельмі раю вам прачытаць квінтэсэнцыю правілаў Вікіпэдыі, «Пяць слупоў», цалкам, ад коркі да коркі. Вашыя дэструктыўныя паводзіны дэстабілізуюць працу Вікіпэдыі і яе супольнасьці, што можа выклікаць вашае блякаваньне на пэўны тэрмін. Усе шчыра вітаюць кожнага ўдзельніка і гатовыя яму дапамагчы рабіць Вікіпэдыю лепей. Але калі ён не жадае чуць калегаў, то, бадай, ён проста прыйшоў сюды зь іншымі мэтамі: (сама)рэклямай, тролінгам, спамам.
Спадзяюся на вашае паразуменьне і не забывайцеся ўжываць кнопку Праглядзець! — Wizardist г 00:19, 20 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Крыніцы дададзены, што Вам у іх не падабаецца? Ужыванне літары "И" у Старабеларускіх тэкстах значна адрозьніваецца ад ужываньня гэтае літары у сучаснай украінскай і расейскай мовах. Таму, гэта зусім розныя літары, і я не разумею, што тут трэба яшчэ высьвятляць. Гэта - трывіяльная інфармацыя. Які з "Слупоў" парушаны? Дзе вы бачыце спам, і што я па-вашаму рэклямую? Serge Gorlaw

З чаго столькі эмоцыяў, шаноўнае спадарства? Давайце па існасьці!Serge Gorlaw

Я магу і сам дадаць спасылку і неадназначначьць у больш агульную катэгорыю, о кэйSerge Gorlaw

Прачытайце, калі ласка, гэтую старонку, і скажыце, што вам у ёй не зразумела. Спойлёр: мы тут вядзем гутарку пра літару «И» ў кантэксьце старабеларускай мовы. Не ў кантэксьце расейскай, не ў кантэксьце ўкраінскай. Артыкул пра гэты панятак ня мае права на існаваньне, бо ён ня можа зьяўляцца накідам. Накід — гэта пачатак артыкула, пра які можна напісаць шмат больш.
Прыклад: у вас у двары ёсьць зэдлік. Вы вырашылі стварыць пра яго артыкул. Што вы туды напішаце? А крыніцы адкуль возьмеце? Калі гэта ня «лава Клінтана» (зьвестка пра якую, дарэчы, таксама зьмешчаныя не ў асобным артыкуле, а ў артыкуле Курапаты) ці яшчэ якая, то гэты артыкул будзе выдалены паводле правілаў.
У Вікіпэдыі ёсьць усе сродкі разьметкі для структурызацыі артыкула, таму няма праблемы дадаць сэкцыю, напрыклад, «Ужываньне ў старабеларускай мове». Там можна і выдатныя сканы тых Граматык зьмясьціць, і вымаўленьне і інш і інш і інш. Вось што я да вас намагаюся давесьці. — Wizardist г 00:51, 20 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
P.S. наяўнасьць крыніцаў толькі ў большасьці выпадкаў — 100% паказьнік значнасьці тэмы артыкула. Але ў навінах ледзь ня кожны дзень трапляюцца навіны пра забойствы, ДТЗ і г. д. Мяркую, што ня трэба тлумачыць, што гэтыя тэмы для Вікіпэдыя ня маюць значнасьці. — Wizardist г 00:53, 20 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]