Абмеркаваньне:Замежная палітыка Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перайменаваць артыкул у «Замежная палітыка Беларусі», а таксама зрабіць тое ж самае з падобнымі артыкуламі, шаблёнамі і катэгорыямі. --Red_Winged_Duck 15:23, 3 лістапада 2012 (FET)

А што рабіць з артыкулам Зьнешняя палітыка? У прынцыпе, выкарыстоўваюцца абодва тэрміны: зьнешняя/вонкавая і замежная, таму прынцыповай розьніцы здэцца няма. — Wizardist г 00:13, 4 лістапада 2012 (FET)
Я бы перанёс усе артыкулы падобнай тэматыкі, бо слова «замежны» лепш адлюстроўвае сутнасьць тэрміну. Пакуль магу спаслацца на гэта (палітыкі там няма, тым ня менш). --Red_Winged_Duck 04:38, 4 лістапада 2012 (FET)
Там ёсьць замежнаэканамічная палітыка. Але ж мы пішам пра тое, што ёсьць, тымі словамі, якія ёсьць (слоўнік — не панацэя). А выкарыстоўваюцца як замежная, гэтак і зьнешняя палітыка. Таму ня бачу сэнсу выпраўляць артыкулы ці, што яшчэ дзіўнейшае, абмяжоўваць выкарыстаньне таго ці іншага варыянту — абодва варыянты добрыя і прымальныя. Лепей пакінуць усё як ёсьць (здаецца, разладу ў назвах пакуль няма). Тымчасова, бачу нейкую карэляцыю: замежная ўжываецца для тых, хто ажыцьцяўляе пылітыку, а зьнешняя больш для тых, хто яе «прымае». :)Wizardist г 05:35, 4 лістапада 2012 (FET)
А яшчэ, дарэчы, Міністэрства замежных справаў, а ня зьнешніх ці вонкавых. --Red_Winged_Duck 14:50, 4 лістапада 2012 (FET)